У Віцебску ў 2013 годзе з'явілася каманда па амерыканскім футболе "Віцебскія рысі". Праз два годы каманда атрымала рэспубліканскае прызнанне выйграўшы кубак Вітаўта Вялікага (г. Мінск) і зацвердзіла свой статус моцнага спартыўнага клуба прыняўшы ўдзел у турнірах Балтыйскага дывізіёна Усходняй лігі амерыканскага футбола.
Заснавальнікам, ідэйным натхняльнікам і першапачатковым спонсарам каманды стаў вядомы ў Віцебску прадпрымальнік Кірыл Шведаў.
Без праблем, 27 верасня 2016 года, Галоўным упраўленнем юстыцыі Віцебскага аблвыканкама было зарэгістравана ГА КАФ "Віцебскія Рысі".
Заснавальнікі арганізацыі дэкларавалі яе мэты як развіццё і папулярызацыю амерыканскага футбола і сцяг-футбола ў Віцебску, нашай краіне і на міжнароднай арэне.
Лагічна, што пасля гэтага, 6 беларускіх каманд: Варвары (Гродна), Зубры (Мінск), Літвіны (Мінск), Паганцы (Мінск), Рысі (Віцебск) і Вартавыя (Брэст), стварылі Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Амерыканскі футбол".
Рашэннем Нацыянальнага алімпійскім камітэтам Рэспублікі Беларусь 16 студзеня 2018 года дзяржава прызнала на два гады РГА "АФ", адзінай спартыўнай арганізацыяй, закліканай развіваць амерыканскі футбол на тэрыторыі Беларусі, і надзялілі яе правам прадстаўляць краіну ва ўсіх міжнародных арганізацыях.
На працягу 2018 года аб'яднанню ўдалося наладзіць афіцыйныя адносіны і заключыць пагадненні аб супрацоўніцтве з федэрацыямі АФ краін-суседзяў.
Алег Кунін