Дзень правоў чалавека: заява высокага прадстаўніка Жазэпа Барэля ад імя Еўрапейскага Звязу
Штогод 10 снежня мы адзначаем прыняцце ў 1948 годзе Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Тэма гэтага года "Зніжэнне няроўнасці, прасоўванне правоў чалавека" асабліва важная, паколькі пандэмія і яе сацыяльна-эканамічныя наступствы аказваюць усё больш негатыўнае ўздзеянне на правы чалавека, дэмакратыю і вяршэнства права, у тым ліку на грамадзянскую прастору. Яны яшчэ больш пагаршаюць няроўнасць, якая існавала раней, узмацняюць ціск на асоб, якія знаходзяцца ва ўразлівым становішчы, і кідаюць выклік правам чалавека ва ўсім свеце.
Суд прызнаў банкрутам аб'яднанне вытворцаў ільновалакна Віцебскай вобласці
Эканамічны суд Віцебскай вобласці прызнаў ААТ «Віцебскабллён» банкрутам і вынес рашэнне аб яго ліквідацыі. Агульны сход акцыянераў даўжніка сам ініцыяваў зварот у суд для пачатку афіцыйнага скасавання вытворчага аб'яднання. Запазычанасці аб'яднання складаюць 627 тыс. рублёў. Пра гэта піша statuspro.by.
Гарадзенскія памежнікі патлумачылі праваабаронцу Паўлу Левінаву сітуацыю з «уцекачамі»
У самы разгар міграцыйнага крызісу праваабаронца Павел Левінаў звярнуўся да Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем умяшацца ў сітуацыю і пакараць вінаватых за развязаную беларускімі ўладамі канфліктную сітуацыю на беларуска-польскай і беларускай-літоўскай участках мяжы. Аднак Генеральная пракуратура ўхілілася ад дачы прававой ацэнкі сітуацыі, а на заяўленыя патрабаванні спыніць беззаконне Левінаў атрымаў адказ з гарадзенскай памежнай вайсковай часткі.
«Гэта грабеж». У бацькоў актывіста Андрэя Кулакова канфіскавалі маёмасць і грошы
Супрацоўнікі аддзелу прымусовага выканання Першамайскага раёну Віцебску 3 снежня арыштавалі і адабралі маёмасць і грошы бацькоў віцебскага актывіста Андрэя Кулакова – уладальніка легендарнага «Жывемабіля». Канфіскацыю правялі ў межах выканаўчага дакументу з патрабаваннем спагнаць з Кулакова 1160 рублёў штрафу, прысуджаных яму за «начны пікет» у верасні 2020 году. Андрэй Кулакоў, які знаходзіцца зараз за межамі краіны, назваў арышт маёмасці ягоных бацькоў рабаваннем.
За спробу сарваць маску з міліцыянта новапалачаніна асудзілі на 2,5 года калоніі
Суд Наваполацку асудзіў 40-гадовага мясцовага жыхара на два з паловай года калоніі за тое, што падчас пратэставай акцыі ў жніўні 2020 году ён, па версіі следства, чыніў супраціў міліцыянту пры выкананні ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку, пры гэтым нібыта ўжыў у дачыненні супрацоўніка МУС гвалт. Суд таксама пастанавіў выплаціць міліцыянту матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў.
Былую журналістку «Еўрарадыё» Юлію Матузаву падазраюць у «датычнасці да працы каналу «Карнікі Беларусі»
Стала вядома, што ў дачыненні былой журналісткі «Еўрарадыё» Юліі Матузавай следчыя органы распачалі крымінальную справу за нібыта дачыненне да каналу «Карнікі Беларусі». Міліцыянты правялі ператрус у яе бацькоў у Наваполацку. Па якім артыкуле ідзе расследаванне, яны не паведамілі. Гэта першая крымінальная справа, заведзеная на журналістаў "Еўрарадыё".
Улады сцвярджаюць, што сярэднямесячны заробак на Віцебшчыне дасягнуў 505 долараў
Згодна са статыстычнымі дадзенымі, сярэдняя налічаная заработная плата ў Віцебскай вобласці па стане на кастрычнік 2021 году склала 1244,1 руб., або 505,1 долара ЗША. Аднак паводле звестак агульнарэспубліканскага банку вакансій па рэгіёну, каля 30% наймальнікаў гатовыя плаціць новапрынятым работнікам ад 400 да 500 рублёў.
«У яго на лбе напісана...» Былому міліцыянту прысудзілі 3 гады «хіміі» за каментар у «Аднакласніках»
7 снежня суд Кастрычніцкага раёну Віцебску агучыў прысуд у справе, заведзенай на былога супрацоўніка МУС Аляксандра Жалязоўскага за абразу ў інтэрнэце прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). 50-гадовага віцябляніна прызналі вінаватым і асудзілі на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Апроч таго, Жалязоўскі мусіць выплаціць пацярпеламу кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў.
Стань на абарону праваабаронцаў! Падпішы петыцыю за вызваленне «вясноўцаў»
Праваабарончы цэнтр «Вясна» ў гэтым годзе адсвяткаваў 25-годдзе сваёй дзейнасці ў Беларусі. І за сваю мірную праваабарончую дзейнасць цяпер за кратамі знаходзіцца сем «вясноўцаў». Падпішы петыцыю за іх вызваленне!
Палітвязень Міхаіл Чамурака, які адбываў тры гады «хіміі» ў Ваўкавыску, з'ехаў з Беларусі
Актывіст з Дуброўна Міхаіл Чамурака, асуджаны ў ліпені 2021 году да трох гадоў абмежавання волі за паклёп (арт. 188 КК), выехаў 26 лістапада з Беларусі і знаходзіцца зараз у бяспецы. Пра гэта паведамілі праваабаронцы ПЦ «Вясна». Чамурака ад 10 кастрычніка адбываў пакаранне на ваўкавыскай «хіміі» (ПУАТ №29). Ён быў прызнаны палітвязнем.