Былую журналістку «Еўрарадыё» Юлію Матузаву падазраюць у «датычнасці да працы каналу «Карнікі Беларусі»
Стала вядома, што ў дачыненні былой журналісткі «Еўрарадыё» Юліі Матузавай следчыя органы распачалі крымінальную справу за нібыта дачыненне да каналу «Карнікі Беларусі». Міліцыянты правялі ператрус у яе бацькоў у Наваполацку. Па якім артыкуле ідзе расследаванне, яны не паведамілі. Гэта першая крымінальная справа, заведзеная на журналістаў "Еўрарадыё".
Улады сцвярджаюць, што сярэднямесячны заробак на Віцебшчыне дасягнуў 505 долараў
Згодна са статыстычнымі дадзенымі, сярэдняя налічаная заработная плата ў Віцебскай вобласці па стане на кастрычнік 2021 году склала 1244,1 руб., або 505,1 долара ЗША. Аднак паводле звестак агульнарэспубліканскага банку вакансій па рэгіёну, каля 30% наймальнікаў гатовыя плаціць новапрынятым работнікам ад 400 да 500 рублёў.
«У яго на лбе напісана...» Былому міліцыянту прысудзілі 3 гады «хіміі» за каментар у «Аднакласніках»
7 снежня суд Кастрычніцкага раёну Віцебску агучыў прысуд у справе, заведзенай на былога супрацоўніка МУС Аляксандра Жалязоўскага за абразу ў інтэрнэце прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). 50-гадовага віцябляніна прызналі вінаватым і асудзілі на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Апроч таго, Жалязоўскі мусіць выплаціць пацярпеламу кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў.
Стань на абарону праваабаронцаў! Падпішы петыцыю за вызваленне «вясноўцаў»
Праваабарончы цэнтр «Вясна» ў гэтым годзе адсвяткаваў 25-годдзе сваёй дзейнасці ў Беларусі. І за сваю мірную праваабарончую дзейнасць цяпер за кратамі знаходзіцца сем «вясноўцаў». Падпішы петыцыю за іх вызваленне!
Палітвязень Міхаіл Чамурака, які адбываў тры гады «хіміі» ў Ваўкавыску, з'ехаў з Беларусі
Актывіст з Дуброўна Міхаіл Чамурака, асуджаны ў ліпені 2021 году да трох гадоў абмежавання волі за паклёп (арт. 188 КК), выехаў 26 лістапада з Беларусі і знаходзіцца зараз у бяспецы. Пра гэта паведамілі праваабаронцы ПЦ «Вясна». Чамурака ад 10 кастрычніка адбываў пакаранне на ваўкавыскай «хіміі» (ПУАТ №29). Ён быў прызнаны палітвязнем.
Міліцыя хацела ўзмацніць рэжым прэвентыўнага нагляду для Жамчужнага – суд адмовіў
30 лістапада суд Кастрычніцкага раёну Віцебску не задаволіў просьбы Кастрычніцкага РАУС аб змяненні патрабаванняў прэвентыўнага нагляду ў дачыненні былога палітвязня Міхаіла Жамчужнага. Супрацоўнікі РАУС хацелі зрабіць рэжым нагляду больш жорсткім, бо, на іх думку, Жамчужны «не стаў на шлях выпраўлення» – парушыў на ровары правілы дарожнага руху. Суд палічыў патрабаванні міліцыянтаў неабгрунтаванымі.
Генпракуратура на 6 месяцаў заблакавала сайт арганізацыі «Наш Дом» Вольгі Карач
Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед вынес пастанову аб абмежаванні доступу да сайту арганізацыі «Міжнародны Цэнтр Грамадзянскіх Ініцыятыў «Наш дом», якую ўзначальвае ўраджэнка Віцебску Вольга Карач. Падставай стала тое, што, на думку генпракурора, рэдакцыяй сайта неаднаразова парушала патрабаванні законаў Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі» і «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму».
У Кіеве беларускія і ўкраінскія праваабаронцы абмяняліся меркаваннямі аб сітуацыі ў Беларусі і азначылі планы супрацы
27-28 лістапада ў Кіеве адбылася сустрэча прадстаўнікоў беларускіх і ўкраінскіх праваабарончых арганізацый. На форуме былі выпрацаваныя прынцыпы камунікацыі праваабаронцаў дзвюх краін, знойдзеныя аптымальныя спосабы павышэння эфектыўнасці адстойвання правоў і свабод чалавека ў Беларусі, абмеркаваныя планы ўзаемадзеяння з міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі і інстытутамі.
Эксперт: Санкцыі могуць перашкодзіць інвестыцыям у эканоміку Віцебскай вобласці
Нягледзячы на палітычны крызіс і рэпрэсіі, якія працягваюцца ў дачыненні прадстаўнікоў апазіцыі, замежныя інвестары праяўляюць цікавасць да рэалізацыі праектаў на пляцоўках Свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск». Пра гэта стала вядома падчас правядзення 2-3 снежня ў абласным цэнтры дзявятага Міжнароднага эканамічнага форуму «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы».
У Віцебску суд прызнаў экстрэмісцкімі 4 тэлеграм-каналы. Сярод іх – канал Арцёма Шрайбмана
2 снежня 2021 году тэлеграм-канал вядомага беларускага палітолага і журналіста Арцёма Шрайбмана быў прызнаны экстрэмісцкім. Адпаведную пастанову вынес суд Чыгуначнага раёну Віцебску. Рашэнне прымала суддзя Святлана Варатынская. Матэрыялы, па якіх было прынятае гэтае рашэнне, былі падрыхтаваныя сёмым упраўленнем (па Віцебскай вобласці) ГУБАЗіК МУС РБ.