Гэтак, падчас прэзентацыі патэнцыялу свабоднай эканамічнай зоны на IX Міжнародным эканамічным форуме ў Віцебску кіраўніцтва СЭЗ акцэнтавала ўвагу на арганізацыі вытворчасцяў на аснове мясцовай сыравіны.
Было выказанае пажаданне пачаць супрацу па ўключэнні ў вытворчы абарот драўнянай некандыцыі, якой маецца шмат у лясах Віцебскай вобласці. На арганізацыю такой вытворчасці ўжо даў згоду інвестар са Швецыі ў партнёрстве з бізнесоўцам з Кітаю. Фірмы гатовыя інвеставаць 100 млн. долараў у будаўніцтва заводу па перапрацоўцы нізкагатунковай драўніны.
Бізнесоўцы з Нідэрландаў шукаюць пляцоўку для арганізацыі вытворчасці мэблі з аб'ёмам інвестыцый каля 100 млн. еўра. Адначасова яны прапрацоўваюць варыянты кааперацыі з дзейнымі рэзідэнтамі СЭЗ «Віцебск» па набыцці матэрыялаў для вырабу мэблевай прадукцыі.
Нямецкая кампанія плануе стварыць вытворчасць тэраснай дошкі коштам каля 9 млн. долараў, кітайскія бізнесмены ўжо зарэгістравалі ў Віцебску юрыдычную асобу для працы па праектах таксама ў сферы дрэваапрацоўкі з меркаваным аб'ёмам інвестыцыяў каля 26 млн. долараў. Па папярэдніх ацэнках, мяркуецца стварэнне сумарна больш за 1000 новых працоўных месцаў.
Але не ўсе эканамісты падзяляюць аптымізм віцебскіх уладаў наконт інвестыцыяў у вытворчую сферу рэгіёну.
«Час пакажа, ці наканавана спраўдзіцца намечаным інвестыцыйным планам мясцовых уладаў. Рэальнай пагрозай гэтаму могуць стаць санкцыйны ціск на Беларусь з боку заходніх партнёраў», - падвёў вынікі форуму незалежны эксперт.
Віталь Кажух