Цяжка хворы палітзняволены Павел Вінаградаў схуднеў амаль на 40 кілаграмаў
Нядаўна ў палітзняволенага блогера і актывіста выявілі сухоты. Раней была інфармацыя, што Вінаградава пазбавілі працяглага спаткання за сон у дзённы час. Напрыканцы ліпеня яго перавялі ў аршанскую папраўчую калонію № 12, вядомую тым, што там утрымліваюцца і лечацца асуджаныя, хворыя на актыўную форму сухотаў. Ёсць звесткі аб тым, што ў ПК-12 з боку адміністрацыі ў дачыненні да зняволеных практыкуюцца здзекі, у "зоне" для хворых ежа і санітарныя ўмовы не адпавядае медыцынскім нормам, у турэмны магазін завозяцца тавары, цэны на якія ў разы перавышаюць іх кошты па-за калоніяй.
Выйшаў новы даклад Спецдакладчыцы ААН пра беларусаў у выгнанні
На сайце ААН апублікаваны даклад Спецыяльнай дакладчыцы па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн. Тэмай дакладу стала становішча беларусаў і беларусак у выгнанні, якія былі вымушаны пакінуць сваю краіну і не маюць магчымасцяў бяспечна вярнуцца дадому.
Мікалаю Статкевічу, зняволенаму ў глыбоцкай калоніі, забаранілі наведваць казіно і выязджаць за мяжу
Пра кур’ёзную забарону, вынесеную палітвязню ў судовым парадку, паведаміла Марына Адамовіч, жонка зняволенага палітыка. Паводле спадарыні Марыны, на падставе таго, што Мікалай Статкевіч не выканаў ранейшае судовае распараджэнне пра выплату 133 тысяч рублёў, суд Маскоўскага раёну Менску абмежаваў яму выезд за мяжу, забараніў удзел у азартных гульнях і наведванне казіно.
Віцяблянін Павел Нікіценка прызнаны палітвязнем
35-гадовы супрацоўнік касава-разліковага цэнтру асуджаны да да 4,5 гадоў калоніі. Віцебскі абласны суд прызнаў яго вінаватым па шасці артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 3 арт. 203-1 (парушэнне таямніцы перапіскі, тэлефонных перамоваў, тэлеграфных ці іншых паведамленняў), ч. 3 арт. 293 (навучанне і іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках), арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 361-1 (кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем), арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).
Барыс Хамайда на волі. Суд не прыняў ягоную справу да разгляду
З віцебскага ІЧУ адпусцілі найстарэйшага віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайду. Ён быў затрыманы 25 жніўня ў будынку суду Кастрычніцкага раёну, калі прыйшоў туды на адкрыты судовы працэс. Падставай для затрымання стаў медальён з Пагоняй, які спадар Хамайда адмовіўся зняць, калі на гэтым пачалі настойваць супрацоўнікі міліцыі.
Віцебскія ўлады ліквідавалі ў Дзісне сацыяльна-культурны фонд "За адраджэнне"
Рашэннем Віцебскага абласнога суда ўлады ліквідавалі фонд "За адраджэнне", які быў зарэгістраваны ў 2020 годзе мясцовай жыхаркай Наталляй Астроўскай. 25 ліпеня Вярхоўны суд разгледзеўшы ў апеляцыйным парадку скаргу фонду рашэнне абласнога суда пакінуў без змены. Пасля гэтага арганізацыя страціла статус юрыдычнай асобы.
Жыхары аднаго з раёнаў Полацка патрабуюць ад мясцовых улад належнага ўтрымання гарадскіх тэрыторый
На рэсурсе «Зручны горад» створана петыцыя № 5461 змест якой адрасаваны Полацкаму райвыканкаму і мясцоваму прадпрыемству ЖКГ. У петыцыі змяшчаецца заклік добраўпарадкаваць тэрыторыю мікрараёна Аэрапорт-3 у Полацку. У цяперашні час зварот падпісала 27 чалавек, якія дамагаюцца абароны сваіх правоў на бяспечнае і добраўпарадкаванае асяроддзе пасялення. Падпісаць зварот можна тут.
Барыса Хамайду затрымалі за медальён з Пагоняй
Вядомы віцебскі апазіцыйны актывіст прыйшоў у суд Кастрычніцкага раёну, каб падтрымаць журналістку Таццяну Матвееву, якую асудзілі да 8-мі сутак арышту. Але на працэс спадар Хамайда не трапіў: яго спынілі каля паста дзяжурнага міліцыянта. Паводле відавочцаў, той самы міліцыянт Уладзіслаў Шышкавец, які склаў на журналістку пратакол за несанкцыянаванае пікетаванне, заўважыў у Барыса Хамайды медальён з Пагоняй і загадаў яго зняць. Апазіцыянер не падпарадкаваўся.
У Віцебскім рэгіёне ўлады заклапочаныя праблемай недахопу міліцэйскіх кадраў
Пасля двух гадоў уцягнутасці працаўнікоў міліцыі ў прыгнечанне палітычнай актыўнасці грамадзян сілавымі метадамі, стала прычынай таго, што ў моладзевым асяроддзі ў значнай меры зваліўся прэстыж прафесій звязаных з працай у ворганах унутраных спраў. Пра гэту праблему сведчаць аб'явы аб запрашэнні на службу маладых спецыялістаў, якія перыядычна з'яўляюцца ў мясцовых медыя, так і выказванні кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў Івана Кубракова.
Журналістку Таццяну Матвееву асудзілі на 8 сутак за словы Янкі Купалы
Суддзя Кастрычніцкага райсуду Уладзімір Царыкаў прызнаў яе вінаватай паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП – за незаконнае пікетаванне шляхам размяшчэння малюнка на фотаздымку ў Фэйсбуку. На малюнку – так званай «рамцы», з ліку прапанаваных сістэмай для ўпрыгожвання фотавыява – былі тры паласы белага і чырвонага колеру і цытата з верша Янкі Купалы «Хочам людзьмі звацца». Суд падтрымаў меркаванне складальнікаў адміністрацыйнага пратаколу пра тое, што такім чынам віцебская журналістка публічна выказвала свае грамадска-палітычныя меркаванні. Таццяну Матвееву ўзялі пад варту адразу па сканчэнні судовага разбіральніцтва.