Расследаванне крымінальнай справы даручана Віцебскаму гарадскому аддзелу Следчага камітэта.
Зараз, па ўдакладненай інфармацыі, следчыя прад'явілі Пінчук абвінавачанне па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса: распальванне сацыяльнай варожасці (частка 3 артыкула 130), стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем ( і 2 артыкула 361-1), заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі (частка 3 артыкула 361). Ёй пагражае да 19 гадоў пазбаўлення волі.
Замест расійскага адваката Марыі Бяляевай у справу ўступіў беларускі адвакат, з якога ўзятая падпіска аб неразгалошванні матэрыялаў следства.
Раней муж Яны Пінчук Мікіта Сафронаў паведаміў, што апошнім часам у Яны абвастрыліся гастрыт і язва, прычынай захворванняў стаў працяглы стрэс і адсутнасць кваліфікаванай медыцынскай дапамогі ў расійскіх пенітэнцыярных установах.
Віталь Кажух