Неабыякавы чалавек два гады змагаецца за рамонт лесвіцы ў віцебскім парку імя 30-годдзя ВЛКСМ
Парк імя 30-годдзя ВЛКСМ – адзінае з вызначаных для пікетавання месцаў у Першамайскім раёне. Ужо хаця б дзеля гэтага ён мусіў бы выглядаць больш-менш прыстойна, не кажучы ўжо пра вялікі «прыродны патэнцыял» гэтага месца. Парк знаходзіцца на высокім узбярэжжы Дзвіны, і да берага, дзе калісьці быў пляж і спыняліся рачныя цеплаходы, некалі вяла прыгожая шырокая лесвіца. Цяпер няма ні пляжа, ні прыстані, а лесвіцца развальваецца.
У Талачыне адвялі ўчастак пад новыя могілкі. Ці ўсё ўлічыў райсавет?
Талачынскі райсавет прыняў рашэнне наконт стварэння новых могілак на тэрыторыі Талачынскага сельсавета Талачынскага раёна Віцебскай вобласці паблізу аўтамабільнай дарогі Н-3606. Што павінны ў такіх выпадках улічваць мясцовыя ўлады і ці мусяць узгадняць сваё рашэнне з грамадскасцю, разважае юрыст.
Віцебская гарадская пракуратура постфактум распавяла пра прысуд Паўлу Іванову, асуджанаму за «шэраг злачынстваў супраць парадку кіравання»
56-гадовага мужчыну затрымалі сёлета ў чэрвені. Тэлеграм-каналы, блізкія да сілавікоў, паказалі, як затрыманага Паўла Іванова вядуць у следчы камітэт проста ў халаце... Бо ён нібыта "мечтал устроить хаос и разруху» ў Беларусі, пісаў каментары ў інтэрнэце і браў удзел "у масавых беспарадках" у 2020 годзе. Ён быў асуджаны паводле ч.1 арт. 368 КК (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).
Дарогу ў Андрэеўшчыне паабяцалі адрамантаваць. Праўда, толькі ў наступным годзе
Перамогі, хоць на сённяшні дзень і не поўнай, дамагліся актывісты Аршаншчыны – аўтары и падпісчыкі петыцыі пра нездавальняючы стан дарожнага пакрыцця на вуліцы Новай у вёсцы Андрэеўшчына пад Оршай. Калі верыць лісту з Аршанскага райвыканкама, то дарогу адрамантуюць не пазней як у чэрвені наступнага, 2025 года.
Помніка Генрыху Дмахоўскаму – выбітнаму скульптару і інсургенту – у Докшыцах не будзе. Яго не прызналі «сваім»
Актывісты Віцебшчыны прапаноўвалі ўсталяваць у райцэнтры помнік да наступных, 215-х угодкаў Генрыха Дмахоўскага, які загінуў падчас паўстання 1863-64 гадоў каля маёнтка Парэчча цяперашняга Докшыцкага раёна. У афіцыйным адказе на гэтую прапанову гаворыцца, што «жизнедеятельность Генрыха Дмахоўскага не связана с Докшицким районом».
Вада ў падвалы больш не зацякае. Дзякуючы настолівасці мясцовых жыхароў
Жыхары дома 19 корпус 4 па вуліцы Чкалава ў Віцебску паўтара года змагаліся з наступствамі рамонту, праведзенага ў 2023 годзе. Камунальнікі абнавілі дарогу паміж вуліцамі Чкалава і Чарняхоўскага ўздоўж гімназіі №5. Дарога набыла прыстойны выгляда, а вось у суседнім двары з'явіліся праблемы, якія давялося варышаць досыць працяглы час.
Былую палітзняволеную Ірыну Паляніну судзяць за атрыманне замежнай дамапогі
23 снежня ў судзе Пастаўскага раёна суддзя Наталля Жукава разбірае адміністрацыйную справу, распачатую супраць Палянінай паводле Дэкрэта №7 аб замежнай дабрачыннай дапамозе. Раней затрыманых за замежную дапамогу судзілі паводле арт. 24.15 ч.2 КаАП «Парушэнне заканадаўства аб замежнай бязвыплатнай дапамозе».
Стымулы з элементамі прымусу: замацаванне кадраў у сельскагаспадарчых арганізыцыях Віцебшчыны
13 снежня адбылося паседжанне абласнога савета па працоўных і сацыяльных пытаннях пад старшынствам намесніка старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Анжалікі Нікіцінай. Адным з пытанняў было замацаванне кадраў у сельскагаспадарчых арганізыцыях вобласці. Юрыст разважае над тым, якія захады прапануюць улады і наколькі яны адпавядаюць захаванню правоў чалавека.
Беспрацоўных з Сенненшчыны задзейнічаюць на грамадскіх работах
Мясцовае кіраўніцтва пастанавіла арганізаваць у 2025 годзе аплатныя грамадскія працы, якія фінансуюцца са сродкаў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, сродкаў бюджэту, дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь, за кошт сродкаў наймальнікаў і гэтак далей. Праўда, памер аплаты не агучваецца, звярнуў увагу юрыст.
Прызначаны суд над ксяндзом Анджэем Юхневічам з Шуміліна
Святару, якога затрымалі сёлета ў траўні і некалькі разоў судзілі па палітычных "адміністратыўках", цяпер інкрымінуюць зусім іншае. Суддзя Шумілінскага райсуда Інна Грабоўская будзе разбіраць крымінальную справу, распачатую паводле абвінавачанняў супраць сэксуальнай недатыкальнасці непаўнагадовых. Судовы працэс абвешчаны закрытым.