- вядомы палітык Павел Севярынец, ураджэнец Оршы, затрыманы ў чэрвені 2020г. і асуджаны на 7 гадоў зняволення па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках).
- жыхар Віцебска Ерванд Марцірасян, у жніўні 2024 г. асуджаны на 2 гады за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Пазней, яму, верагодна, дадалі тэрмін зняволення за непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі.
- жыхар Віцебска Сяргей Тулінаў , асуджаны на 2 гады і 3 месяцы па 4-х палітычных артыкулах: за распальванне варожасці, за абразу Лукашэнкі, суддзі і прадстаўніка ўлады.
-жыхар пасёлка Ула Бешанковіцкага раёна Ігар Сімашковіч , асуджаны па 5-ці крымінальных артыкулах, з які 4 – палітычна матываваныя: абраза Лукашэнкі, абраза прадстаўніка ўлады, удзел у экстрэмісцкім фармаванні, распальванне варожасці.
Ва Ўкраіну быў вывезены і Андрэй Шмай , ураджэнец Чарнігава, які працаваў у Віцебскім аблвыканкаме рабочым па абслугоўванні будынкаў. Ен быў затрыманы па абвінавачанні ў шпіянажы і агентурнай дзейнасці. Нібыта ён здабываў нейкія звесткі ад супрацоўнікаў аблвыканкама і перадаваў іх ва Украіну свайму малодшаму брату Руслану, які ў той час служыў у Чарнігаўскім аператыўным упраўленні "Поўнач" і з'яўляўся намеснікам камандзіра ў аператыўных справах.