Справу пра пажар у ГЦ “Беларусь” яшчэ даследуюць
Паўгода таму, 13 снежня 2024г., у адным з найбуйнейшых віцебскіх гандлёвых цэнтраў адбыўся пажар. Пасля гэтага МНС і іншыя адказныя структуры зладілі праверку на ўсіх гандлёвых аб’ектах, якія належаць ПУП "МегаЕўратэкс”: усяго праверылі каля 40 аб'ектаў, з іх на 35 былі выяўлены парушэнні. На 22 з іх МНС запатрабавала прыпыніць дзейнасць. Але ні адзін з аб'ектаў фактычна не спыніў працу.
За здымкі на вакзале ў віцебскім СІЗА трымаюць аршанца Яўгена Бодрыкава
Супраць яго распачатая крымінальная справа – найверагодней, за фатаграфаванне перасоўванняў вайсковай тэхнікі. Яўген Бодрыкаў – 27-гадовы ўраджэнец Оршы.
Следчы камітэт наклаў арышт на кватэру актывіста Дзмітрыя Карняенкі
Дзмітрый Карняенка нарадзіўся ў Оршы, але працяглы час жыў у Віцебску. Там ён меў уласнае жытло, на якое па распараджэнні Віцебскага гарадскога аддзялення Следчага Камітэту ад 29 траўня 2025г. накладзены арышт. Паведамленне пра гэта ад Віцебскай агенцыі па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры даслалі ў Оршу на адрас бацькі актывіста.
Адпачынак “вайсковай і патрыятычнай накіраванасці”
Гэтым летам у Сенненскім раёне у 4-х школах з 12-ці арганізаваны лагеры вайскова -патрыятычнай накіраванасці. Іх арганізуюць “з прыцягненнем да ўзаемадзеяння” супрацоўнікаў РАУС і МНС.
Пракуратура Віцебскай вобласці - пра недапушчальнасць распаўсюду фотаздымкаў іншых асоб у інтэрнэце. Але есць нюансы
У абласной газеце “Витебские вести” разглядаецца выпадак, звязаны нібыта “жыхаром Віцебска”, які быццам бы заўважыў у папулярных пабліках свой фотазымак, зроблены без ягонай згоды. І быццам бы зацікавіўся, ці ёсць падставы з гэтай нагоды прыцягнуць да адказнасці адміністратара пабліка. Прадстаўнік пракуратуры тлумачыць, што падставы ёсць. Аднае звернем увагу на некаторыя моманты.
Тэлеграм-канал Лёзненскай раённай газеты вырашыў навучаць землякоў расейскай мове
Ужо не першы раз у стужцы з мясцовыми навінамі з’яўляюцца “урокі” літаратурнага маўлення. Тэлеграм-канал дзяржаўнага СМІ прапагандуе “культуру мовы”. Расейскай. Супрацоўнікі раённай газеты навучаюць землякоў пісьменна ставіць націскі і правільна ўжываць словы з мовы суседняй дзяржавы. Подобных адукацыйных памкненняў, каб спрыяць пашырэнню роднай мовы, рэдакцыя ні разу не праяўляла.
Сёння ў Сянно праводзяць ідэалагічны суботнік
Суботнік прызначаны распараджэннем Сенненскага раённага выканаўчага камітэта. У дакуменце гаворыцца, што ўсім суб'ектам гаспадарання неабходна забяспечыць навядзенне парадку на прылеглых і прадстаўленых тэрыторыях. Можна было б меркаваць, што суботнік звязаны з тым, што гэты год аб'яўлены Годам добраўпарадкавання, і што сродкі ад правядзення суботніка пойдуць на добраўпарадкаванне населеных пунктаў Сенненскага раёна. Але не толькі.
У абноўленым спісе "асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", - 12 жыхараў Віцебшчыны
У іх ліку - 10 жыхароў Глыбокага і Глыбоччыны, асуджаных за пратэсты 2020 году паводле ч.1 арт. 342 КК РБ. А таксама аршанка Наталля Говарава, якая адбывае пакаранне па ч.1 арт. 368 КК РБ - абраза Аляксандра Лукашэнкі і арт.369 КК РБ - абраза прадстаўніка ўлады. І жыхар Браслава Сяргей Мядзведзеў, асуджаны за данаты па арт. 361-2 КК РБ.
Праваабаронцы прызналі палітзняволенымі Ціну Палынскую, былую журналістку з Полацку, і яе дачку Маргарыту Рабіновіч
Ціну Палынскую і яе старэйшую дачку затрыманы 19 траўня 2025 года. Зараз яны знаходзяцца ў віцебскім СІЗА. Ёсць падставы меркаваць, што супраць жанчын распачалі крымінальную справу, звязаную з дзейнасцю “Беларускай аналітычнай майстэрні” прафесара Андрэя Вардамацкага. Гэтая структура праводзіла апытанні беларускіх грамадзян пра іх меркаванні адносна розных аспектаў жыцця ў Беларусі.
У “экстрэмісцкі пералік” на сайце МУС уключылі жонку глыбоцкага палітвязня
У абноўленым пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” на сайце МУС, з’явілася імя і прозвішча Алены Міхайлаўны Шарабайкі. 48-гадоввая жанчына асуджана паводле ч.1 арт.342 КК Рб - за ўдзел у пратэстах 2020 году. Падобна, што яна адбывае прысуджаную ёй “хатнюю хімію”: у “экстрэмісцкім пераліку” пазначана “ судзімасць не пагашана”.