Субота, 07 Чэрвень 2025

Сёння ў Сянно праводзяць ідэалагічны суботнік

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Суботнік прызначаны распараджэннем Сенненскага раённага выканаўчага камітэта. У дакуменце гаворыцца, што ўсім суб'ектам гаспадарання неабходна забяспечыць навядзенне парадку на прылеглых і прадстаўленых тэрыторыях. Можна было б меркаваць, што суботнік звязаны з тым, што гэты год аб'яўлены Годам добраўпарадкавання, і што сродкі ад правядзення суботніка пойдуць на добраўпарадкаванне населеных пунктаў Сенненскага раёна. Але не толькі.

Грошы, заробленыя на працоўных месцах у дзень раённага суботніка, мясцовыя ўлады вырашылі скарыстаць  у ідэалагічных мэтах -  на падрыхтоўку і правядзенне святочных мерапрыемстваў і грамадзянска-патрыятычных акцый, запланаваных на Сенненшчыне і  ў Віцебскай вобласці на працягу гэтага  года.

Суботнікі ў Сенненскім раёне - з’ява даволі частая, сённяшні - сёлета ўжо трэці. 12 красавіка ён быў агульнарэспубліканскага масштабу і праходзіў с традыцыйнымі мэтамі: работнікі прадпрыемстваў і арганізацый прыбіралі ў гарадскім парку і на тэрыторыях сваіх усатноваў. А вось папярэдні, які прыводзіўся па рашэнні Сенненскага райвыканкама 27 сакавіка, таксама быў “з ідэалагічным ухілам”. Заробленыя сродкі былі накіраваныя на фінансаванне патрыятычна-выхаваўчых імпрэзаў.

Марыя Пятрова