Аўторак, 01 Ліпень 2025

Праваабаронцы прызналі палітзняволеным Вячаслава Малышава - ураджэнца Віцебшчыны

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Яго імя і прозвішча з’явілася ў абноўленым 27 чэрвеня 2025 года пераліку асобаў, “датычных да экстрэмсісцкай дзейнасці” на сайце МУС. З тры дні да гэтага, 24 чэрвеня,   Вячаслава Малышава   ўключылі ў пералік асоб, “якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці” - гэты спс складае КДБ.

Як вынікае са звестак на сайце Мінісэрства ўнутраных справаў, Вячаславу Малышаву 45 гадоў, ен паходзіць з пасёлка Янавічы Віцебскага раёну. На дадзены момант ён адбывае пакаранне: мужчыну асудзілі адразу па некалькіх палітычных артыкулах:

- ч. 1 арт. 130 КК РБ (распальванне варожасці),

- ч. 3 арт. 361 КК РБ (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы),

- ч. 1 і ч. 2 арт. 367 КК РБ (паклёп на прэзідэнта РБ),

- ч. 1 арт. 368 КК РБ (абраза прэзідэнта РБ).

30 чэрвеня 2025 года беларуская праваабарончая супольнасць прыняла заяву ад прызнанні Вячаслава Малышава і яшчэ трох жыхароў Беларусі палітычнымі зняволенымі.

Раман Налядзян