Ужо некалькі гадоў Дзмітрый Карняенка жыве ў вымушанай эміграцыі. Але і за мяжой не пакідае без увагі парушэнні на радзіме. У прыватнасці, ён займаецца вырашэннем камунальных праблем у Оршы і ў Віцебску. Таксама ён некалькі разоў звяртаўся да сілавых структуры і ў пракуратуру па пытаннях прыманенне ч.2 арт.19.11 КаАП: ён заўважыў выпадкі “распаўсюду экстрэмізма” ў інтэрнэце з боку “недатыкальных” асобаў” - жонкі старшыні аблвыканкама, кіраўніцы праўладнага пісьменніцкага саюзу, дырэктаркі абласнога краязнаўчага музея... Да слова, міліцыя не спяшаецца рэагаваць на “сігналы” актывіста, і на старонках людзей, набліжаных да ўлады, “экстрэмісцкія “ спасылкі захоўваюцца і дагэтуль.
Падчас знаходжання ў замежжы, Дзмітрыя Карняенку двойчы празнавалі ўдзельнікам “экстрэмісцкіх фармаванняў”. У пачатку красавіка 2025 г. на сайце МУС Дзмітрый Карняенка быў пазначаны як удзельнік "экстрэмісцкага фармавання" - праекта «Хрысціянская візія». Гэта грамадскае аб’яднанне святароў і вернікаў розных канфесій, створанага ў верасні 2020 года. Праект займаецца фіксацыяй фактаў рэпрэсій у Беларусі па рэлігійных і палітычных матывах, вядзе дзейнасць , якая спрыяе захаванню правоў чалавека.
У канцы красавіка сёлета ў «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» была ўключана ініцыятыва “Народный депутат”. У якасці ўдзельніка "экстрэмісцкага фармавання" быў названы і Дзмітрый Карняенка.
Марыя Пятрэнка
Панядзелак, 09 Чэрвень 2025
Следчы камітэт наклаў арышт на кватэру актывіста Дзмітрыя Карняенкі
Дзмітрый Карняенка нарадзіўся ў Оршы, але працяглы час жыў у Віцебску. Там ён меў уласнае жытло, на якое па распараджэнні Віцебскага гарадскога аддзялення Следчага Камітэту ад 29 траўня 2025г. накладзены арышт. Паведамленне пра гэта ад Віцебскай агенцыі па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры даслалі ў Оршу на адрас бацькі актывіста.
Апублікавана ў
Дзяржава