Панядзелак, 30 Чэрвень 2025

«Витебский Курьер NEWS» просіць падтрымкі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Анлайн-выданне спрабуе выжыць у няпростых акалічнасцях эміграцыі. Раней галоўны рэдактар і заснавальнік Аляксандр Корнышаў прасіў разавай дапамогі  праз сацыяльныя сеткі, але цяпер стабільная праца выдання вымагае больш рэгулярнага фінансавання. «Витебский Курьер NEWS» плануе не проста выжыць і працаваць далей, але і гатовы запусціць новыя праекты. Рэдакцыя запускае збіраецца аформіць юрыдычную асобу за мяжой і наладзіць працу ў новых фарматах. Для гэтага на BYSOL адкрыты адмысловы ЗБОР .

“Нават невялікі ўнёсак дапаможа захаваць незалежную журналістыку на Віцебшчыне”, - піша рэдактар выдання Аляксандр Корнышаў.

Сення ён вымушана жыве ў Польшчы, мае праблемы са здароўем. У Беларусі на яго заведзена крымінальная справа, Аляксандр Корнышаў  двойчы згаданы  ў пераліку асобаў, якія маюць дачыненне да так званых “экстрэмісцкіх фармаванняў”. Сайт «Витебский Курьер NEWS» заблакаваны ў Беларусі. Прыватныя сацсеткі Аляксандра Корнышава прызнаныя  “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй”.

Віктар Малчанаў