У Віцебску асудзілі выкладчыка, кандыдата ветэрынарных навук Дзяніса Голубева. За абразу Лукашэнкі і, падобна, па справе “Беларускага Гаюна”
Яго імя з’явілася на сайце МУС у абноўленым сення пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”. Паводле інфармацыі на сайце ведамства, справу Дзяніса Голубева разбіраў Віцебскі абласны суд, яго прызналі вінаватым паводле арт. 368 КК РБ (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і чч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнісанне экстрэмісцкай дзейнасці). Зараз мужчына ўжо за кратамі, тэрмі не вядомы.
У санаторыі пад Лепелем для прыезжых з Расіі ладзяць адмысловыя патрыятычныя праграмы
Ужо даўно вядома, што адпачынак у беларускіх санаторыях вальмі папулярны ў расіян найперш таму, што тут вельмі даступныя для іх кошты. Санаторыям гэта выгадна таксама, бо іх паслугі запатрабаваныя, а кім – не так важна. Цяпер, каб завабіць прыезжых з Расіі, у месцах адпачынку яшчэ й ладзяць спецыфічныя культурныя праграмы.
Стала вядома пра затрыманні ў Наваполацку, у асноўным гэта жанчыны
Як стала вядома, 23 красавіка ў Наваполацку затрымалі 12 чалавек.З іх некалькі пакінулі ў Наваполацку, аастатніх - адвезлі ў Віцебскі СІЗА. Тых, каго пакінулі ў Наваполацку, спярша дапыталі, допыт цягнуўся аж да позняга вечара, а пасля адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе і неразгалошванні. Адну жанчыну судзілі па адміністрацыйнай справе за падпіскі і далі штраф, да суду яна адседзела трое сутак у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.
З наваполацкай ПК -1 вызвалілі журналіста-палітвязня Анджэя Пачобута
Яго вывезлі ў Польшчу: сёння на беларуска-польскім памежжы адбыўся абмен зняволенымі па формуле «пяць на пяць». Першымі пра гэта паведамілі афіцыйныя СМІ.
У Віцебску таксама паставяць помнік міліцыянту – на ўзор мінскага “Гарадавога”
Двухметровую выяву “збіральнага вобраза міліцыянта ў форменным абмундзіраванні 1917-1923 гадоў “ паставяць каля абласнога ўпраўлення МУС. Аўтар манументальна-дэкаратыўнай скульптуры – віцебскі скульптар Аляксандр Гвоздзікаў. Адкрыццё новага аб’екта папярэдне прызначана на сакавік 2027 года – да 110-х угодкаў стварэння беларускай міліцыі.
Экс-палітзняволеную Наталлю Кукішаву спецслужбы запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і абяцаюць “достойную жизнь”
Па адбыцці тэрміну зняволення Наталля Кукішава, ураджэнка Аршанскага раёна, пераехала ў ЗША. Там яна завяла акаўнт у TikTok, дзе распавядае пра нялюдскія ўмовы, якія ствараюць вязням за кратамі, і дзеліцца сваімі думкамі пра падзеі з Беларусі. Нядаўна гэты інтэнэт-рэсурс прызналі “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй”, а цяпер да блогеркі паступіла прапанова вярнуцца.
Сёння 40 гадоў з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Віцебскіх ліквідатараў у жывых усё меней
Гэтыя мужныя людзі засталіся на нашых архіўных здымках - падчас акцый “Вянок памяці”, якія ладзіліся па ніцыятыве саміх ліквідатараў. Яшчэ ў 2010-я яны вырашылі пускаць жалобны вянок па Дзвіне ў дзень трагедыі. “Заўчасна памерлым чарнобыльцам – ад нас, жывых. Вечная памяць!” – штогод пісалі на стужцы.
У гэтыя выходныя ПЦ "Вясна" адзначыць 30-гадовы юбілей
Гісторыя "Вясны" пачалася 26 красавіка 1996 года. З таго часу дзейнасць па абароне правоў чалавека не спынялася ні на хвіліну, не зважаючы на рэпрэсіі, арышты, зняволенне ключавых асобаў праваабарончага цэнтра.
30-гадовы юбілей - гэта не проста "круглая" дата - гэта адзнака адданай працы, мужнасці і самаадданасці. Павіншаваць з гэтым "Вясну" і вясноўцаў можна ТУТ
“Экстрэмісцкай” інфармацыйнай прадукцыяй прызналі старонку ў Instagram з віцебскімі навінамі
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі Instagram-старонку "Второй регион Беларуси". Яе прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” суд Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці, рашэнне было прынята 16 красавіка.
Суд Чыгуначнага раёна Віцебска прызнаў "экстрэмісцкімі" лагатып Радыё Свабода і сацсеткі мясцовых актывістаў
Усе гэтыя інтэрнэт-рэсурсы былі прызнаныя "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй" у адзін дзень, 15 красавіка. 24 красавіка іх уключылі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністрэрства інфармацыі.