Згодна з рашэннем Віцебскага абласнога суда, з 14 верасня знаходзіцца ў стане ліквідацыі Віцебскае грамадскае аб'яднанне "Дзіцячай Актыўнай Рэабілітацыі". Знішчэнне "ДАРа" адбываецца па прадстаўленні Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага выканаўчага камітэта, якім кіруе Сяргей Канапелька. Улічваючы, што закрытая арганізацыя дапамагала дзецям з абмежаванымі магчымасцямі, то напрошваецца відавочная выснова аб тым, што віцебскія ўлады канчаткова расчалавечыліся. 

Апублікавана ў Суд

Мінскія аператыўнікі наркакантролю пры падтрымцы АМАП у Оршы з доказамі злачынства затрымалі групу маладых людзей, якія ўваходзілі ў так званую групоўку "спортыкаў". Банда была своеасаблівай службай бяспекі наркасіндыката і карала непажаданых або "нядобрасумленных" распаўсюджвальнікаў наркотыкаў. У групу ўваходзілі 18-гадовы непрацуючы аршанец і двое навучэнцаў мясцовага прафтэхліцэя - 16-гадовы хлопец і 15-гадовая дзяўчына.

Апублікавана ў Рознае

У беларускай сталіцы затрымана пара з Оршы - Марыю Яшчанку і Рамана Цыганкова. У дзень затрымання яны былі арыштаваныя судом на 14 сутак кожны за нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне. Цяпер яны знаходзяцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, які размешчаны на вул. Акрэсціна ў Мінску. І Марыя, і Раман маюць хранічныя захворванні, але кіраўніцтва ЦІПа адмовіла сваякам перадаць ім ежу, лекі і цёплыя рэчы.

У рамках рэспубліканскага праекта "Будзь у тэме" 18 кастрычніка ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце прайшла дыялогавая пляцоўка з удзелам тэлевядучага, журналіста, прапагандыста Рыгора Азаронка і намесніка старшыні РГА "Белая Русь" Андрэя Басака. На сустрэчы прысутнічала не менш за 400 спецыяльна адабраных адміністрацыяй ВНУ маладых людзей. Галоўная мэта праекта - вярнуць давер моладзі да афіцыйных СМІ і дзяржаўнай прапаганды. 

Апублікавана ў Свабода слова

Па ініцыятыве ўладаў Віцебска 15 кастрычніка прайшоў агульнагарадскі суботнік, у якім прынялі ўдзел больш за 56 тысяч гараджан. Удзельнікі суботніка працавалі на сваіх працоўных месцах або ажыццяўлялі добраўпарадкаванне тэрыторый і сацыяльных і іншых аб'ектаў. Падчас гэтага мерапрыемства віцябляне зарабілі 344 тысячы рублёў. Гэтыя грошы ўжо пералічаны на рахунак гарадскога выканаўчага камітэта. Як і раней узнікаюць пытанні аб добраахвотнасці ўдзелу людзей у гэтым сумнеўным "свяце працы".

Апублікавана ў Правы працоўных

Яго вінавацяць па крымінальнай справе за абразу Аляксандра Лукашэнкі (арт.368 Крымінальнага Кодэксу) і з 25-га верасня Аляксандра Патапава ўтрымліваюць у віцебскім СІЗА-2. З перапіскі з палітвязнем стала вядома, што падчас ракетнага абстрэлу ў Кіеве загінула ягоная пляменніца. «Мне горка і балюча за тое, што робіцца ва Украіне, дзе гінуць ні ў чым не вінныя людзі і дзеці. Загінула мая пляменніца, а яе трохгадовая дачка засталася калекай», – напісаў Аляксандр Патапаў.

Апублікавана ў Палітвязьні

Пасля затрымання гульца зборнай Беларусі па хакеі з мячом Уладзіслава Белавусава рэпрэсіі не спыніліся. Днямі за кратамі апынуўся ягоны брат Андрэй і сябра па спартыўнай камандзе Дзяніс Хатылёў. Магчыма, ўлады пачалі рыхтаваць чарговую гучную крымінальную справу, у якой у якасці фігурантаў будуць выступаць вядомыя беларускія спартоўцы.

Прайшло 10 дзён, як улады выдалі Дырэктыву №10 «Аб недапушчальнасці росту цэнаў». ДзяржСМІ сцвярджае аб тым, што дакумент прыняты ў мэтах неадкладнага і жорсткага рэагавання на сітуацыю, якая склалася на спажывецкім рынку. Для гэтага ў Віцебскай вобласці ў аператыўным парадку неабходна правесці праверку цэн на адпаведнасць патрабаванням Дырэктыве больш як 20 тысяч аб’ектаў гаспадарання.

Апублікавана ў Дзяржава

Гэта азначае тое, што цягам месяца матэрыялы крымінальнай справы паступяць у суд, а суддзя абавязаны будзе прызначыць дату пачатку працэсу. На лаве падсудных, акрамя Бераснева, будуць знаходзіцца іншыя кіраўнікі незалежных прафсаюзаў Беларусі. 

Апублікавана ў Сацыяльныя правы

Віцебскі абласны суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі Браслаўскага раённага грамадскага аб’яднання літоўцаў «Рытас» («Ritas»), якое праіснавала 22 гады. Грамадскае аб’яднанне было зарэгістравана ў вёсцы Адымянішкі Браслаўскага раёну і мела каля 100 удзельнікаў. Дзейнасць арганізацыі была накіравана на стварэнне ўмоў для нацыянальнага самавыяўлення, захавання літоўскай мовы, гісторыі, звычаяў і традыцый літоўцаў Браслаўшчыны.

Апублікавана ў Суд