Газета «Міёрскія навіны» паведаміла, што супраць «71-летней миорчанки 16 сентября возбуждено уголовное дело по статье 369 «Оскорбление представителя власти». Ранее пенсионерка уже была судима в том числе за подобное преступление. Очередной факт установлен в процессе изучения ее аккаунта в социальной сети». Гэтыя звесткі даюць падставы меркаваць, што крымінальную справу распачалі супраць Эмы Сцепулёнак, былой палітзняволенай, якая ў траўні 2023 года вызвалілася з калоніі, цалкам адбыўшы двухгадовы тэрмін зняволення.

Апублікавана ў Палітвязьні

 

Алену Янушкоўскую, блогерку і актывістку, якая была вымушана пакінуць Беларусь, праз суд выпісваюць з адзінага жытла. Справу пра «высяленне без прадастаўлення іншага жыллёвага памяшкання» сёння разбірае суд Віцебскага раёна ( суддзя Таццяна Лабацкая).

Апублікавана ў Суд

Звесткі пра гэта ўключаны ў абноўлены Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, які складае Міністэрства інфармацыі. Рашэнне аб прызнанні зместа старонкі "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй" 25 верасня прызнаў суд Кастрычніцкага раёна Віцебска.

Апублікавана ў Рознае

30 верасня раённы суд Глыбокага разбіраў тры адміністрацыйныя справы па ч.2 арт.19.11. За «распаўсюд экстрэмізму» ў сацыяльных сетках судзілі ў тым ліку і дэпутатку Залесскага сельскага савета Інну Селезень. Жанчына кіруе прафсаюзнай суполкай сельскагаспадарчага прадпрыемства "Капыльшчына", дзе працуе дыспетчаркай. Пад суд трапілі і дзве кіраўніцы мясцовага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра.

Апублікавана ў Суд

«Бясплатную працоўную сілу» выкарысталі для прыбокі смецца ў яры, які знаходзіцца ў раёне вуліц Васілеўцы і Дзянісава. «Выхаваўчае мерапрымства», як назвалі яго ў мясцовай міліцыі, праводзілася без інструктажу па тэхніцы бяспекі, з удзельнікамі добраўпарадкавання не заключалася ніякіх працоўных дамоваў. Начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі Наваполацкага ГАУС Іван Шаляковіч называе прымусовую працу асобаў, якія стаяць на ўліку, «дадатковымі прафілактычнымі захадамі».

Апублікавана ў Рознае

Такая рызыка існуе штодня, бо электрасеткі ў пасёлку належыць прадпрыемству-банкруту. «Яны даўно ўжо ў аварыйным стане, пры ветры часта бывае замыканне, і мы застаемся без электрычнасці, -- скардзяцца жыхары вуліц Кірава, Партызанскай, Гагарына. -- У працоўныя дні на заводзе нехта яшчэ можа ліквідаваць замыканне. А ў выходныя дні – бяда». Бо работнікі раённых службаў «ведамаснымі» праблемамі не займаюцца.

Апублікавана ў Рознае

Першы аргумент: гмах пад вокнамі істотна зменшыць узровень асвятлення ў класах. Другі аргумент: некалі на гэтым месцы абяцалі пабудаваць дзіцячы садок, але гэтае абяцанне засталося нявыкананым, хаця неабходнасць у дашкольнай дзіцячай установе для жыхароў вуліцы Чкалава па-ранейшаму актуальная.

Апублікавана ў Рознае

Пракуратура Віцебскай вобласці запатрабавала ліквідаваць недахопы, а іх знайшлося нямала: пашкоджанні і незамацаванае абсталяванне на гульнявых пляцоўках, пясочніцы без пяску, смецце і зараснікі хмызнякоў у зонах, прызначаных для дзіцячых гульняў. Праінспектаваць дзіцячыя пляцоўкі органы пракуратуры змусілі вельмі скрушныя акалічнасці: у вобласці сёлета значна падвысілася дзіцячая смяротнасць ад знешніх прычынаў.

Апублікавана ў Рознае

Аграгарадок Мазалава ў Віцебскім раёне – паказальны. У тым сэнсе, што туды возяць розныя дэлегацыі, каб пахваліцца ўмовамі, створанымі для вяскоўцаў. Там ёсць школа, дзіцячы садок, Дом культуры і нават Цэнтр прыгажосці з цырульняй і трэнажорным залам, аптэка, амбулаторыя... Але дабрацца да апошняй – праблема, асабліва для пажылых людзей.

Апублікавана ў Рознае

Старшы памочнік пракурора г. Наваполацка Сяргей Шынкевіч афіцыйна паведаміў, за што асудзілі Дзмітрыя Шалака. Прадстаўнік пракуратуры ўдакладніў, што прысуд, вынесены 8 жніўня суддзёй Наваполацкага гарадскога суда Таццянай Хрыпач, асуджаны не абскарджваў. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт.368 КК (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і паводле арт.369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Дзмітрыя Шалака асудзілі да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і да штрафу памерам 200 базавых велічыняў (8 тысяч рублёў).

Апублікавана ў Палітвязьні