Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 15 снежня за распаўсюджванне спасылкі на «экстрэмісцкі» відэаролік у сацыяльнай сетцы пакарала штрафам у памеры 555 рублёў Андрэя Куца.

Апублікавана ў Суд

Жыхары Віцебскай вобласці працягваюць звяртацца да ўладаў з просьбай адрамантаваць дарогі. Чарговую петыцыю грамадзяне падалі ў Браслаўскі выканкам, у якой патрабуюць прывесці ў належны парадак дарожнае пакрыццё ў гэтым раённым цэнтры. Петыцыю падпісалі ўжо 15 чалавек.

Апублікавана ў Дзяржава

На 60 дэпутацкіх месцаў Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў балатуецца 115 кандыдатаў, г.зн. каэфіцыент канкурэнтнасці 1,9 чалавека на мандат. Неабходна адзначыць, што ў 10 акругах балатуецца толькі адзін кандыдат, у 45 - па два і ў 5 - па тры кандыдаты. Усе зарэгістраваныя прэтэндэнты на сайце Вітаблвыканкаму апублікавалі свае перадвыбарчыя праграмы. Прычым усе праграмы напісаны на рускай мове.

Апублікавана ў Выбары

Паводле відэа і тэкставага паведамлення ў Тэлеграм-канале «Северная столица», Віталя Усціновіча затрымалі за даўнія відэаролікі, якія знайшліся на ягоным відэаканале на Youtube. Два гады таму ён здымаў гумарыстычныя сцэнкі з пераўвасабленнем у «деда Шоушенко», які мае вусы, размаўляе на трасянцы і ўвесь час даказвае сваім апанентам, што лепш за іх разбіраецца ў палітыцы і эканоміцы. Таксама ён выпускаў сатырычны цыкл «Ябацькіны новасти», дзе аналізаваў палітычныя падзеі ў Беларусі. Аднак пасля затрымання, ператрусу і канфіскацыі аргтэхнікі ў сакавіку 2022г. блогер публічна заявіў, што больш не будзе закранаць у сваіх роліках падзеі ў краіне і цалкам пераключаецца на відэааповеды пра рыбалку, падарожжы і дэгустацыю розных прадуктаў. Падобна, нешта пайшло не так...

Апублікавана ў Суд

Як піша сайт шаркаўшчынскай раённай газеты “Кліч Радзімы”, у штогадовым рэспубліканскім прававым турніры «Сіла закона» шаркаўшчынскія школьнікі прадэманстравалі, што яны ведаюць лепш за многіх іншых удзельнікаў асновы права і законы Рэспублікі Беларусь.

Апублікавана ў Дзяржава

Пэўным дысанансам са звыклай ужо завядзёнкай ушаноўваць памяць герояў Вялікай Айчыннай прагучала прапанова старшыні Віцебскага райсавета народных дэпутатаў Віктара Дарожкіна называць бібліятэкі і мастацкія школы імёнамі славутых землякоў – беларускіх мастакоў і пісьменнікаў. Гэтую ён агучыў на пасяджэнні прэзідыума райсавета, дзе абмяркоўваліся планы мерапрыемстваў да 100-годдзя ўтварэння Віцебскага раёна. «Глава депутатского корпуса Придвинья предложил активизировать изучение не только военного периода, но и мирной жизни, что очень важно в год празднования 100-летия образования Витебского района», - цытуе спадара Дарожкіна гарадская газета «Віцьбічы».

Апублікавана ў Дзяржава

Суддзя суда Наваполацка Таццяна Хрыпач 18 снежня 2023 года за спасылку на «экстрэмісцкую» публікацыю ў сацыяльнай сетцы аштрафавала на 740 рублёў лекара Кацярыну Жыжнеўскую.

Апублікавана ў Суд

«Аршанская газета» распавяла пра «новую практыку ў выхаваўчай рабоце», якую прымяніла мясцовая крымінальна-выканаўчая інспекцыя. У гэтай установе бяруць на адмысловы ўлік тых, хто вызваліўся пасля адбыцця пакарання за крымінальныя злачынствы. Інспектары сочаць, каб былыя зняволеныя ўладкоўваліся на працу і не парушалі грамадскі парадак. Тых, хто яшчэ не працаўладкаваны, супрацоўнікі КВІ і заклікалі «на добраахвотнай аснове» узяць удзел у расчыстцы снегу каля аршанскага этнаграфічнага музея.

Апублікавана ў Дзяржава

 У 2023 годзе стала вядома пра 120 новых выпадкаў ВІЧ, пры гэтым у 2022 годзе быў зафіксаваны 91 новы выпадак. Год ад года гэты паказчык вырас на 32 працэнты. За мінулы год у Віцебскай вобласці ад гэтай хваробы памёр 61 чалавек (у 2022 - 44), г.зн. смяротнасць павялічылася на 39%.

Апублікавана ў Дзяржава

Суддзя суда Наваполацка Сняжана Калінічэнка 18 снежня 2023 года за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы арыштавала на 7 сутак мясцовую жыхарку Таццяну Прус.

Апублікавана ў Суд