У Полацку прайшоў вайскова-патрыятычны злёт праваслаўнай моладзі, у якім удзельнічалі 120 хлопцаў з 12-ці епархій беларускага экзархата. У праграме былі спаборніцтвы па міні-футболе і валейболе, а таксама спартова-ваенізаваная эстафета, смотр строю і песні і чэмпіянат па стральбе. "Для духоўнага ўзбагачэння" для хлопцаў ладзілі сустрэчы са святарамі, прагляд кінафільмаў, а таксама паездка на памежную заставу, дзе падлеткам дэманстравалі ўзбраенне памежнікаў.

Апублікавана ў Рознае