Дубровенская “раёнка” перапісала крытычны артыкул, калі на яго звярнулі ўвагу незалежныя СМІ
Артыкул выйшаў у газеце “Дняпроўская праўда” 23 красавіка і тычыўся абмеркавання праблем школьнай адукацыі і моладзевай палітыкі падчас апошняй сесіі райсавета. Падчас гэтага абмеркавання прагучала шмат негатыўных фактаў - пра скарачэнне колькасці школьнікаў і пра вымушанае закрыццё школ, якіх і так на Дубровеншчыне засталося ўсяго 7, пра тое, што школьнікі Дубровенскага раёна не дэманструюць значных поспехаў у вучобе, а хутчэй наадварот. Спачатку ўся гэтая фактура трапіла ў артыкул на сайце “раёнкі”, а потым яго перапісалі нанова.
У Віцебску памёр палкоўнік Анатоль Гнеўка, які адстойваў правы “ліквідатараў” наступстваў аварыі на ЧАЭС
Анатоль Гнеўка пакінуў гэты свет у селета лютым, яму было 83. Апошнія 5 гадоў ен змагаўся з цяжкімі хваробамі, практычна страціў зрок і не выходзіў з дому. Здароўе падводзіла і раней - даваліся ў знакі 5 месяцаў у Чарнобыльскай зоне, але Анатоль Лявонцьевіч трымаўся годна, практычна не скардзіўся на ўласныя праблемы і стараўся дапамагчы іншым “ліквідатарам”. Змагаўся за захаванне памяці пра ахвяраў трагедыі, якую ў апошнія гады згадваюць толькі раз на год - 26 красавіка.