У Талачыне прыдумалі новы ідэалагічны праект. Праўда, не зусім новы
Назвалі яго РИНГ (“Реальность. История. Народ. Государство”). Як вынікае з апісання на сайце мясцовай раённай газеты, нічога прынцыпова новага або адметнага удзельнікаў не чакае. На працягу года будуць праходзіць усе тыя ж “дыялогавыя пляцоўкі”, якія больш нагадваюць сходы часоў савецкага застою: перад прысутнымі выступаюць начальнікі або праўладныя чыноўнікі, а для арганізацыі “дыялогу” пытанні размяркоўваюцца загадзя.
Дзве гадзіны на ўвесь раён - графік прыёма дэпутата Палаты прадстаўнікоў у Лёзне
17 красавіка Лёзна наведае Уладзімір Бабічаў - дэпутат Палаты прадстаўнікоў, які балатаваўся па Талачынскай акрузе №30, куды ўваходзяць 4 раёны і нават больш: Талачынскі, Сенненскі, Дубровенскі, Лёзненскі і частка Аршанскага раёна. Адпаведна, звярнуцца да дэпутата запрашаюць не толькі лёзненцаў, але і жыхароў суседніх раёнаў. Цікава было даведацца, што дэпутацкі прыем будзе працягвацца ўсяго дзве гадзіны: з 14.00 да 15.00 - прамая лінія,з 15.00 да 16.00 - асабісты прыём грамадзянаў.
19 інтэрнэт -рэсурсаў сёлета ў красавіку прызналі “экстрэмісцкімі” суды Віцебшчыны
За першыя 15 дзён красавіка рашэнні па прызнанні інтэрнэт-рэсурсаў “экстрэмісцкімі прынялі суды Наваполацка, Полацкага раёна і Полацка, суды Чыгуначнага і Кастрычніцкага раёнаў Віцебска, суд Ушацкага раёна, суд Чашніцкага раёна і суд Гарадоцкага раёна.