Серада, 16 Красавік 2025

Дзве гадзіны на ўвесь раён - графік прыёма дэпутата Палаты прадстаўнікоў у Лёзне

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

17 красавіка Лёзна наведае Уладзімір Бабічаў - дэпутат Палаты прадстаўнікоў, які балатаваўся па Талачынскай акрузе №30, куды ўваходзяць 4 раёны і нават больш: Талачынскі, Сенненскі, Дубровенскі, Лёзненскі і частка Аршанскага раёна. Адпаведна,  звярнуцца да дэпутата запрашаюць не толькі лёзненцаў, але і жыхароў суседніх раёнаў. Цікава было даведацца, што дэпутацкі прыем будзе працягвацца ўсяго дзве гадзіны: з 14.00 да 15.00 - прамая лінія,з 15.00 да 16.00  - асабісты прыём грамадзянаў.

Дарэчы, “гадзіны прыёму” раней мясцовыя дзяржСМІ не публікавалі: падавалі ці абвестку пра візіты дэпутатаў, ці па выніках сустрэчы пісалі пра тое, якія праблемы абмяркоўваліся. Пры вынікі - ці вырашыліся яны -потым нічога не пісалі таксама.

Чаму толькі дзве гадзіны дэпутат Палаты прадстаўнікоў выдаткаваў на прыём выбаршчыкаў? Верагодных версій дзве: або няма ахвотных да яго звярнуцца, або ахвотныя есць, але працэдуру “папярэдняга запісу”, дзе трэба распавесці пра сутнасць праблемы, праходзяць не ўсе. Вынік заканамерны: як мы пісалі раней, за першы год дэпутацкй працы  падчас асабістых прыемаў да Уладзіміра Бабічава звярнуліся 58 чалавек, і на прамыя лініі - яшчэ 37. “Всего рассмотрено 102 обращения, из них 5 коллективных, сделано 12 запросов в различные инстанции”- напісаў дэпутат у сваёй гадавой справаздачы.

Калі параўнаць гэтыя лічбы з колькасцю выбаршчыкаў Талачынскай выбарчай акругі №30 - 56 691 чалавек - ір вынікае, што ўсяго каля 0, 2%  ад агульнай колькасці выбаршчыкаў за першы год дэпутацкай працы звярнуліся да Уладзіміра Бабічава.

Сказаць, што ў людзей няма праблем, таксама не выпадае. Гэта пацвярджае  і сам дэпутат: “Круг проблем, с которыми обращаются избиратели, довольно широк. Причём многие из них характерны для всех районов округа. Это вопросы, касающиеся работы предприятий жилищно-коммунального хозяйства, благоустройства населённых пунктов, состояния дорог и улиц, торгового обслуживания, оформления правоустанавливающих документов на жилые помещения, организации досуга и некоторые другие”. Ці ўдалося нейкія  з іх вырашыць з дапамогай Уладзіміра Бабічава, дарэчы, удзельніка Пастаяннай камісіі па экалогіі і прыродакарыстанню, - не вядома.

Застаецца хіба дадаць, што абіраўся Уладзімір Бабічаў на безальтэрнатыўнай аснове - канкурэнтаў на выбары ў Палату прадстаўнікоў у яго не было. У мінулым ён - першы сакратар Віцебскай абласной арганізацыі ГА БРСМ. А з нядаўняга часу дэпутата зрабілі яшчэ і кіраўніком Віцебскай абласной арганізацыі РГА “Патриоты Беларуси”.

Петр Сапрыкін