У Віцебскім абласным судзе ў парадку спецвытворчасці будуць судзіць наваполацкага актывіста Андрэя Зуева
Працэс распачнецца 17 ліпеня ў 10.00 і будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Разбіраць справу Зуева прызначылі суддзю Галіну Бондал. Актывіста, які вымушана з'ехаў з Беларусі ў 2021 годзе, 16 траўня ўключылі ў «экстрэмісцкі спіс» МУС, і цяпер будуць судзіць паводле паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
Аповед пра турму, дзе паміраў Алесь Пушкін
Гродна. Турма №1. Тут утрымліваюць палітвязняў Паўла Севярынца, Мікалая Аўтуховіча, Мікалая Дзядка – паводле звестак праваабаронцаў, у гэтай турме ўсяго 55 палітычных зняволеных. Тут правёў свае апошнія дні ў страшных пакутах мастак і перформер Алесь Пушкін. 11 ліпеня 2023 года адміністрацыя паведаміла пра смерць палітвязня. Да таго практычна цягам месяца Пушкін скардзіўся на болі ў жываце, але не атрымліваў належнай медычнай дапамогі. Калі яго ўсё ж даставілі ў лякарню, было позна: знакаміты мастак сканаў ад прабадной язвы страўніка.