Супраць Ігара Казмерчака распачатая новая крымінальная справа
Як мяркуе сам аршанскі праваабаронца і рэдактар партала orsha.eu, гэтая справа заведзена за ўдзел у перадачах тэлеканала «Белсат». У яе межах 23 ліпеня ў кватэры Ігара Казмерчака быў праведзены ператрус. З ягонага жытла нічога не забралі, бо там не засталося рэчаў, якія маглі б зацікавіць следства. У Оршы Казмярчак не жыве ў 2021 года – ён быў вымушаны пакінуць Беларусь пад пагрозай крымінальнага пераследу.
На віцябляніна Дзмітрыя Карняенку завялі крымінальную справу за «садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці»
Пра гэта ён даведаўся ад сваякоў, да якіх прыходзілі з роспытамі пра месца знаходжання актывіста. Таксама следчыя цікавіліся маёмасцю Дзмітрыя Карняенкі, аднак не знайшлі нічога, што можна было б апісаць. Прычым гэта не першы візіт з мэтай апісаць ягоную маёмасць: упершыню такое адбылося ў 2021 годзе, калі супраць Дзмітрыя Карняенкі распачалі справу з паводле артыкула 361-1 Крымінальнага Кодэкса.