На Віцебшчыне будуць «ператрахіваць» рэгіёны. «Нізы», як сказаў Уладзімір Андрэйчанка
На адмысловым пасяджэнні аблвыканкама ў прысутнасці Старшыні Палаты прадстаўнікоў, былога кіраўніка вобласці Уладзіміра Андрэйчанкі падводзілі вынікі працы аграпрамысловых аб'яднанняў. Нічога дзіўнага няма ў тым, што вынікі аб'яднання моцных і слабых аб'ектаў гаспадарання не атрымаліся спрэс станоўчымі. Толькі ў Пастаўскім і Верхнядзвінскім раёнах была заўважана дынаміка да лепшага. На трох з сямі створаных АПА - «поўны правал», зазначыў Андрэйчанка. І заявіў, што неабходна праверыць, ці належным чынам спрацавалі мясцовыя кіраўнікі.
У Віцебску судзяць палітвязняў – Вячаслава Лазарава і яго жонку Таццяну Пыцько
Працэс у Віцебскім абласным судзе праходзіць у закрытым рэжыме – такі парадак у Беларусі стаў звыклым, калі разбіраюць справы «аб экстрэмізме», тым болей, з удзелам журналістаў. Супраць відэааператара Вячаслава Лазарава высунута абвінавачанне паводле ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса РБ (спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна альбо групай асоб па папярэдняй змове), супраць Таццяны Пыцько — паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (вярбоўка, уцягненне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне ці іншае спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці). Крымінальныя справы супраць мужа і жонкі, аб“яднаныя разам, разглядае суддзя Яўген Буруноў.
За падпіску на “экстрэмісцкі” канал улады арыштавалі работніка сельгаспрадпрыемства
Суддзя суда Докшыцкага раёна Вячаслаў Елісеенка 27 ліпеня за распаўсюд «экстэмісцкіх» публікацый у сацыяльных сетках арыштаваў на 7 сутак жыхара Докшыцкага раёна Аляксандра Лінніка.