У Віцебску адкрылі алею без дрэваў
Крэатыў належыць віцебскім уладам – удзельнікам рэспубліканскай акцыі «Символ единства – 2023». 11 верасня ў віцебскім амфітэатры адбылося адкрыццё «Аллеи Единства»: на флагштоках, дзе падчас Славянскага базара ўздымаюць сцягі краін-удзельніц, вывесілі сцягі раёнаў і гарадоў Віцебскай вобласці. Таксама размясцілі QR-коды, адсканаваўшы якія, можна даведацца пра асаблівасці канкрэтнага рэгіёна. Але чаму гэта ўсё назвалі аллеяй, застаецца загадкай.
Улады за «экстрэмізм» арыштавалі жыхара Талачына
Суддзя суда Талачынскага раёну Алеся Саян 1 верасня пастанавіла арыштаваць на 10 сутак рамшчыка Мікалая Крупскага. Па ўнутранай перакананасці суддзі, віна яго складалася ў тым, што «правапарушальнік» распаўсюдзіў у сацыяльных сетках «экстрэмісцкія» матэрыялы.
Лютаўскія 2024 гады выбары дэпутатаў парламента і мясцовых Саветаў пройдуць па новых правілах
Да выбараў дэпутатаў усіх узроўняў, якое павінны адбыцца ў адзіны дзень галасавання, які ўпершыню пройдзе ў краіне 25 лютага 2024 года, засталося крыху менш за паўгода А да афіцыйнага старту выбарчага марафону менш за тры месяцы. Так як гэтая кампанія будзе мець шэраг асаблівасцяў ёсць неабходнасць пра гэтыя асаблівасці расказаць выбаршчыкам.