«Прямо будем говорить: в последнее время Президент значительно укрепил руководство Витебского облисполкома, но надо посмотреть и на низы. Потому что там тоже много проблем по отдельным районам, где положительной динамики нет», -- гэтыя словы Старшыні Палаты прадстаўнікоў працытавала БЕЛТА.
Падчас пасяджэння аблвыканкама ў адмоўным ключы гаварылася пра аграпрамысловыя аб“яднанні, створаныя пад агульным падпарадкаваннем Віцебскага мясакамбіната, Віцебскага і Полацкага малочных камбінатаў. Адпаведна, там і варта найперш чакаць «ператраху».
Хаця «в целом», паводле Уладзіміра Андрэйчанкі, «кадры Витебщины понимают задачи, которые перед ними стоят, настроены на работу», і што асобна падкрэсліў былы кіраўнік Віцебскай вобласці, «поддерживают политику государства, Президента». Таму, мяркуе ён, «положение дел должно улучшаться».
Сяргей Белаглазаў
Серада, 06 Верасень 2023
На Віцебшчыне будуць «ператрахіваць» рэгіёны. «Нізы», як сказаў Уладзімір Андрэйчанка
На адмысловым пасяджэнні аблвыканкама ў прысутнасці Старшыні Палаты прадстаўнікоў, былога кіраўніка вобласці Уладзіміра Андрэйчанкі падводзілі вынікі працы аграпрамысловых аб'яднанняў. Нічога дзіўнага няма ў тым, што вынікі аб'яднання моцных і слабых аб'ектаў гаспадарання не атрымаліся спрэс станоўчымі. Толькі ў Пастаўскім і Верхнядзвінскім раёнах была заўважана дынаміка да лепшага. На трох з сямі створаных АПА - «поўны правал», зазначыў Андрэйчанка. І заявіў, што неабходна праверыць, ці належным чынам спрацавалі мясцовыя кіраўнікі.
Апублікавана ў
Дзяржава
Тэгі: