Не так даўно работнікі дарожных арганізацый паклалі новы асфальт па вуліцы Маякоўскага. Але, як заўжды, не абыйшлося ў гэтай сферы без сумных нюансаў. Чамусьці работнікі не прадугледзелі, куды ж падзецца вадзе, якая пасля дажджоў збіраецца ў самым пачатку вуліцы Пушкіна.
Атрымалася так, што пласт пакладзенага асфальту на суседняй цэнтральнай вуліцы не прапускае ваду. Канешне, такая сітуацыя абурае жыхароў двухпавярховых дамоў, якія крочаць у свае пад’езды каля гэтай вялікай лужыны.
Нязручна і іншым пешаходам мінаць гэтую вадзяную перашкоду, ім даводзіцца выходзіць на праезную частку.
Няўжо пытанне не будзе вырашана ў бліжэйшы час, і велізарная лужына будзе упрыгожваць цэнтр гарадскога пасёлка? Задаюцца гэтым пытаннем жыхары Шаркаўшчыны і спадзяюцца на тое, што мясцовыя ўлады вырашаць пытанне з гэтай вялікай лужынай, якая ўтварае нязручнасці людзям у самым цэнтры пасёлка.
Петр Муха