Пра тое, што такую інфармацыю агучыў міліцыянт, які прыходзіў да яе дадому 10 красавіка, паведаміла ў Фэйсбуку жыхарка Віцебску Тамара Ільіна. У студзені 2021 года яе затрымалі ў прыгарадным Шпілёўскім лесе разам з яшчэ шасцю жанчынамі і абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікетаванні. Спадарыні выйшлі папрактыкавацца ў скандынаўскай хадзе, але апынуліся ў пастарунку. Іх 8 гадзінаў трымалі пад вартай без ежы і магчымасці прыняць лекі, нягледзячы на тое, што палова затрыманых віцяблянак была ўжо ў пенсійным веку... Пасля гэтага выпадку пенсіянерка Тамара Ільіна трапіла ў нейкі «спіс», паводле якога міліцыянты ладзяць свае рэйды.

Апублікавана ў Дзяржава

Мясцовая газета распачала на сваіх старонках так званую «дыялогавую пляцоўку» пад назовам «Слово офицера», але не для дыялогу з чытачамі, а для маналогаў чатырох жыхароў рэгіёну, якія маюць вайсковыя званні. Гэта падпалкоўнік у адстаўцы Грыгорый Русіновіч кіраўнік раённай арганізацыі ГА "Белорусский союз офицеров", чалец гэтай арганізацыі, маёр Сяргей Дубкоў -- былы супрацоўнік Расонскага РАУС, падпалкоўнік Віктар Вашчанка, які служыў у МУС СССР, і Уладзімір Сакалоў – маёр МУС Расейскай Федэрацыі. На думку рэдакцыі, яны «ведаюць крыху болей за шэраговага чалавека, уважліва сочаць за абстаноўкай у краіне і ў свеце і гатовыя абмяркоўваць важныя грамадска-палітычныя падзеі».

Апублікавана ў Свабода слова

Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Юлія Вяршыніна 24 сакавіка за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў у сацыяльнай сетцы Facebook аштрафавала на 925 рублёў начальніка аховы працы і прамысловай бяспекі РУП Віцебскай філіі «Аршанская ЦЭЦ» Кацярыну Паўтарацкую.

Кандыдата філасофскіх навук Ігара Бортніка не выпусцілі з ІЧУ пасля адбыцця ім прысуджаных 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Улады працягваюць яго ўтрымліваць у няволі, не гледзячы на тое, што Ігар мае сур'ёзныя праблемы са здароўем.