«Супрацоўнік міліцыі сказаў, што тэрмін даўніны правапарушэння прайшоў, але я ў іх на ўліку. На пытанне, на якой падставе, адказаў «па законе». Па якім, так і не агучыў», -- напісала спадарыня Тамара.
Пра візіты міліцыянтаў у Фэйсбуку распавядаюць і іншыя жыхары Віцебску. Некаторым з іх ўручылі позвы на прафілактычную гутарку ў пракуратуру. Некаторых распытвалі, чым яны займаюцца, дзе працуюць, за якія сродкі жывуць, хто пражывае ў кватэры разам з імі.
Супрацоўнікі міліцыі падчас наведванняў часта называюць сябе ўчастковымі, хаця людзі адзначаюць, што раней такіх службоўцаў на сваіх участках не сустракалі. Працуючы па адмысловых «спісах», яны часта агучваюць памылковую інфармацыю, якая, імаверна, захоўваецца ў РАУСах. Так, вядомы гарадскі актывіст Максім Жукаў распавёў у Фэйсбуку, што міліцыянт прыгадваў яму артыкул 19.10 КаАП (Прапаганда або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюд нацысцкай атрыбутыкі), хаця ні ў чым падобным актывіст не быў абвінавачаны. Але быў асуджаны паводле 23.34 КаАП у жніўні 2020г.
«Прымусіў яго паправіць пратакол, ён у сваю чаргу папярэдзіў мяне аб супрацьпраўных дзеяннях і хуценька збег. 10 красавіка а 14:15 сустрэча з пракурорам», -- напісаў Максім Жукаў.
Жанна Жалейка