Былую дырэктарку Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, а цяпер загадчыцу экспазіцыйнага аддзелу Тамару Джумантаеву затрымалі 29 сакавіка ў ліку іншых музейных супрацоўнікаў, якія трапілі пад міліцэйскі «хапун». У той самы дзень кандыдатку мастацтвазнаўства асудзілі да 15 сутак арышту паводле артыкула 19.11 КаАП за распаўсюд так званых «экстрэмісцкіх» матэрыялаў – за перадрук у сацыяльных сетках матэрыялаў з інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаных «экстрэмісцкімі». Пакуль жанчына знаходзілася пад вартай, яе звольнілі.

У канцы лютага Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў унес істотныя змены ў сваё рашэнне ад 29 снежня 2022 года «Аб бюджэце горада Віцебска на 2023 год». Дэпутаты вызначылі даходы ў памеры - 486 млн. рублёў, а выдаткі - 502 млн. Цяпер замест прафіцыту ў 9,7 млн. рублёў, у новым варыянце фінансавага плана горада на бягучы год з'явіўся дэфіцыт у памеры 15,8 млн. Гэтыя змены паказваюць альбо прафесійную некампетэнтнасць чыноўнікаў з Віцебскага гарвыканкама, якая выявілася пры бюджэтным планаванні, альбо пра істотнае пагаршэнне прагнозу працы эканомікі горада.

Апублікавана ў Дзяржава

13 красавіка ў «Панараме» – публіцыстычнай перадачы канала «Беларусь 1» быў паказаны сюжэт пад назвай «Как вливают средства на раскачку Беларуси в регионах и за сколько готовы продать Родину?» У якасці адмоўнага героя, «прадстаўніка «старой апазіцыі», гледачам прадставілі Леаніда Гаравога – актывіста з Гарадка, сябра БСДП Грамада і руху «За свабоду». У відэасюжэце былі выкарыстаны здымкі допыту спадара Гаравога, якога затрымалі 15 сакавіка і асудзілі на 15 сутак арышту. Таксама ў «Панараме» паказалі, як спадара Леаніда, ужо сівога чалавека ў пенсійным узросце, двое мажных міліцыянтаў цягнуць у пастарунак.

Апублікавана ў Дыскрымінацыя

13 красавіка жанчыну аштрафавалі на 1110 рублёў, прызнаўшы вінаватай у распаўсюдзе так званых «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Нібыта яна ў сацыяльнай сетцы «Одноклассники»у групе «Гісторыя Воршы ў фотаздымках» размясціла «экстрэмісцкія» матэрыялы. За колькі дзён да здарэння Ларыса Станкевіч прасіла дапамогі ў мужа, бо не магла зайсці на сваю старонку ў сацыяльнай сетцы – відавочна, яе ўзламалі... Гісторыю затрымання жонкі і суду над ёй Георгі Станкевіч апісаў на мясцовым рэгіянальным сайце, які ён адмініструе. Канец аповеду скрушны: пасля таго, што давялося перажыць жанчыне ў Бешанковіцкім РАУС, дактары выявілі ў яе праблемы з сэрцам.

Апублікавана ў Суд

Як стала вядома, падчас так званай зачысткі АМАПам глыбоцкіх актывістаў напрыканцы сакавіка была асуджаная глыбачанка Кіра Кісялёва. Суд над ёй адбыўся 20 сакавіка ў Глыбокім.