Былы выкладчык Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, а пасля супрацоўнік Музея беларускага кнігадрукавання быў затрыманы падчас аблавы ў Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку, пад якую патрапілі амаль два дзясяткі чалавек.
Людзей затрымлівалі мэтанакіравана па спісах і адрасах. Сярод іншых, пад рэпрэсіі патрапіла кіраўніцтва чатырох музеяў, якія ўваходзяць у склад Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка. Адначасова затрыманні вяліся сярод гармадска-палітычна актыўных людзей Наваполацка.
Зміцер Луган