Міліцыя канфіскавала аргтэхніку ў віцебскага блогера, які прыдумаў «Ябацькіны новасти»
Вядомы віцебскі відэаблогер Віталь Усціновіч трое сутак адбыў у ізалятары часовага ўтрымання. Па выхадзе на волю ён паведаміў, што міліцыянты забралі ў яго ўсю аргтэхніку, таму ягоны youtube-канал, які мае больш за 45 тыс падпісчыкаў, пакуль застаецца без новых відэаролікаў. Ці выставілі яму абвінавачанне, блогер не паведамляе. І прычынаў затрымання не называе.
Міліцыя ўсталёўвае ў чужыя тэлефоны Telegram і Instagram, каб знайсці доказы правапарушэнняў
Сам факт таго, што ў тэлефонах у людзей няма гэтых мэсэнджараў Telegram і Instagram, падаецца супрацоўнікам міліцыі дужа падазроным. Беспрэцэдэнтны выпадак адбыўся ў Гарадку з мясцовай жыхаркай, імя якой праваабаронцы пакуль не называюць: яе асудзілі за рэпост «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, сканфіскаваўшы тэлефон і ўсталяваўшы на яго Instagram.
Ксёндз з Лынтупаў адбыў у ІЧУ шэсць сутак без суда, на яго склалі другі пратакол
Ксяндза Аляксандра Барана затрымалі 24 сакавіка за «пікетаванне» праз фатаграфіі са сцягам Украіны і бела-чырвона-белым сцягам у сацсетцы. Пра гэта паведамляе “Наша ніва”.
Адладжаная сістэма рэпрэсій дала збой
17 сакавіка суддзя суда Кастрычніцкага раёна Віцебска Мікалай Атрахімавіч спыніў адміністрацыйную вытворчасць у дачыненні да былога палітвязня Міхаіла Жамчужнага па артыкуле 19.1 (Дробнае хуліганства) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Суддзя палічыў, што міліцыі не ўдалося даказаць вінаватасць Жамчужнага ў здзяйсненні хуліганскага ўчынку. Калі доказы прысутнічалі, то абвінавачанаму пагражаў бы адміністрацыйны арышт тэрмінам да 15 сутак. Прысуд уступіў у законую моц.