У Віцебску распачаўся суд за «экстрэмісцкія» перфомансы і відэаролікі
У судзе Віцебскага раёну 25 красавіка распачаўся разбор крымінальнай справы, ініцыяванай супраць чатырох жыхароў Віцебску – Ірыны Пярцовай, Арцёма Латышава, Кацярыны Макарэвіч і Юліі Лабуновай. Іх абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч.2 арт. 339 (злоснае хуліганства), ч.1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 341 (псаванне маёмасці ў іншых грамадскіх месцах пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства). Усе чацвёра віцяблянаў былі затрыманыя ў верасні 2021 года, 7 месяцаў у чаканні суду яны правялі ў Віцебскім СІЗА. У лістападзе 2021 году праваабарончая супольнасць прызнала іх палітвязнямі.
Год гістарычнай памяці на Пастаўшчыне: на «лабірынты» грошай хапае, на ўпарадкаванне могілак – не
Юнькаўскі сельвыканкам (Пастаўскі раён) абвясціў збор сродкаў на фарбу для плоту і новую браму на могілках. Супрацоўнікі сельвыканкаму абвясцілі сход грамадскасці 1 траўня – з разлікам на тое, што жыхары Юнькаў напярэдадні Радаўніцы прыйдуць прыбіраць пахаванні сваіх родных.