У Полацку затрыманы старшыня Свабоднага прафсаюзу Беларускага Мікалай Шарах
Мікалая Шараха затрымалі апоўдні 19 красавіка, калі ён кіраваўся на судовы працэс над работнікам ААТ «Полацк-Шкловалакно» Юрыем Шчарбаковым. Паводле сяброў, лідара СПБ прывезлі дахаты ў суправаджэнні чатырох міліцэйскіх машын і ўчынілі ператрус. Забралі кампутары і мабільны тэлефон.
Жыхара Полацку Юрыя Шчарбакова асудзілі за карцінку з інтэрнэту і рэпост двухгадовай даўніны
Па рашэнні суду Полацку і Полацкага раёну работнік прадпрыемства «Полацк-Шкловалакно» Юрый Шчарбакоў быў асуджаны да 15-ці сутак арышту за дзве публікацыі ў сацыяльных сетках. Абедзве публікацыі былі зроблены некалькі год таму, але толькі цяпер сталі падставай для адміністрацыйнай справы і судовага разбіральніцтва. Рашэнне пра арышт прыняў суддзя Андрэй Дзергачоў.
Апазіцыйнае выданне "Віцебскі веснік" стала часткай нацыянальнага медыйнага праекта
На прыканцы лютага, адразу ж пасля пачатку вайны ва Украіне, беларуския рэгіянальныя апазіцыйныя абласныя газеты аб'ядналіся ў адно выданне "Беларускі Веснік". Часткай гэтага медыйнага праекта (https://t.me/vestniki_by), стаў і ўжо легендарны "Віцебскі веснік".
Бел-чырвона-белы сцяг – на выставе пра генацыд беларускага народу
Жыхароў Віцебску спрабуюць пераканаць, што беларускі нацыянальны сцяг – гэта сімвал нацыстаў, якія дзейнічалі ў акупаванай Беларусі. Такую канцэпцыю прапанавалі стваральнікі экспазіцыі «Генацыд беларускага народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны». У экспазіцыі прадстаўлены дакументы з фондаў Музею Вялікай Айчыннай вайны, а таксама матэрыялы следчай справы, якую вядзе Генеральная пракуратура. Аднак гістарычнымі матэрыяламі 80-гадовай даўніны ідэолагі вырашылі не абмяжоўвацца: побач са фотаздымкамі часоў нацысцкай акупацыі выстаўлены здымкі з масавых пратэстаў, якія адбыліся пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020-га году.