Назіральніка Вадзіма Кузьміна пасля першых скаргаў выклікалі ў пракуратуру
Віцяблянін Вадзім Кузьмін зарэгістраваўся назіральнікам на «рэферэндум» ад партыі «Справядлівы свет» адразу на двух участках (участак №1 у бібліятэцы імя Астроўскага па вул. Дзімітрава і ўчастак №2 у індустрыяльна-тэхналагічным каледжы па вул Кірава). Парушэнні ён заўважыў у тым, што на першым участку не быў вывешаны спіс сябраў камісіі, тым часам як на другім участку такі спіс быў.
У Талачыне ДАІ спыняла кіроўцаў, каб нагадаць пра «рэферэндум»
Пра супольную ініцыятыву ДАІ і моладзевага атраду аховы правапарадку талачынскай арганізацыі БРСМ распавёў Тэлеграм-канал «Молодёжь Витебской области». 21 лютага там быў выкладзены відэаролік з няхітрым сюжэтам: супрацоўнікі ДАІ спыняюць машыны, маладыя людзі з БРСМ уручаюць кіроўцам памяткі пра дату «рэферэндуму».
Вынікі апытання: жыхароў Віцебску найбольш хвалююць праблемы транспарту і недахоп паліклінік
Грамадская ініцыятыва «Наука вне себя Витебск!» апублікавала вынікі маштабнага апытання «Віцебск вачыма гараджанаў». Удзел у апытанні прынялі 514 чалавек. Даследаванне праводзілася цягам студзеня і лютага 2022 году. Арганізатарам і ініцыятарам апытання выступіла «Міжнароднае грамадскае аб'яднанне эколагаў».