Кіроўцы шчасліва ўсміхаюцца на камеру. У кадр трапляюць і іншыя ідэалагічна вывераныя дэталі: сцяжкі БРСМ, прыгожыя твары дзяўчат, якія дэманструюць запрашэнні на «рэферэндум», і добразычлівыя супрацоўнікі ДАІ.
Падобную акцыю сябры БРСМ правялі і ў Наваполацку. Але там абышлося без удзелу ДАІ і відэаздымкаў. Маладыя людзі проста прайшліся па вуліцах ды ўручылі мінакам памяткі пра так званы «рэферэндум» 27 лютага, паведамляе наваполацкая «Новая газета».
Андрэй Кот