Эльвіра Мірсалімава  паведаміла  ў сваім Тг-канале, што  яе выкдікалі на здачу біяматэрыялаў. “Насколько мне известно, ДНК собирают у всех родственников выдворенных из Белоруссии политических оппонентов. Но мне пояснили, это так: если мой труп найдут, меня сразу опознают. Подумала, что это, действительно, удобно, поэтому сдала”, - напісала Мірсалімава.

Адразу 6  5 інтэрнэт-рэсурсаў у адзін дзень прызнаў "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй суд Ушацкага раёна. Суд Полацкага раёна і горада Полацка таксама "не адстае": за адзен дзень ён прызнаў "экстрэмісцкімі адразу 7 інтэрнэт-рэсурсаў. Гэтыя суды - сталі "рэкардсменамі", калі прааналізаваць Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў ад пачатку гэтага месяца.

Па ўсёй Віцебшчыне шырока разгарнуліся “добраахвотныя працы”, арганізаваныя ў межах “прафілактычных мерапрыемстваў” для тых, хто стаіць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Цяперашняя актывізацыя – сезонная: падуліковых асобаў выкарыстоўваюць у якасці дворнікаў, якіх у рэгіёне бракуе катастрафічна.

Менавіта з такой мэтаў у віцебскім прафесійна-тэхналагічным каледжы праводзілі “Дзень выбара прафесіі”. Гэтая навучальная ўстанова рыхтуе спецыялістаў у галіне дэкараўна-прыкладной творчасці, афарміцельскай і ювелірнай справе. А таксама кіроўцаў, спецыялістаў для лясной гаспадаркі і аператараў кaмпутарнай графікі.

Пра амаль што анекдатычны выпадак яна распавяла на ўмовах ананімнасці, атрымаўшы некалькі паведамленняў ад супрацоўніка беларускага крымінальнага вышуку ў сацыяльных сетках.
Жанчыне было прапанавана напісаць “распіску” пра тое, дзе яна жыве зараз, і што яна не збіраецца вяртацца на радзіму. А потым сфатаграфавацца з гэтым “дакументам” і даслаць аўтару прапановы.

Яшчэ ніколі прыцягненне да “добраахвотнай” працы асобаў, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, не было такім інтэнсіўным. Тых, хто стаіць на ўліку ў КВІ, выкарыстоўваюць у якасці дворнікаў, якіх на Віцебшчыне бракуе катастрафічна. А на двары восень, пад нагамі апалае лісце, і прыбіраць яго няма каму. З гэтай нагоды ў розных рэгіёнах Віцебшчыны “успомнілі” пра бясплатную працоўную сілу.

Ураджэнка Паставаў Жанна Доўмант не змагла атрымаць міжнародную абарону ў Нямеччыне. Ёй выдадзена прадпісанне пакінуць краіну да 15 кастрычніка. Жанчына падавала дакументы на міжнародную абарону яшчэ ў 2021 годзе, і дагэтуль спадзяецца, што нямецкія службы яе пачуюць. Бо з тае пары ў яе лёсе шмат што змянілася, і далёка не на карысць вяртання ў Беларусь.

Па словах Таццяны Шэўчык, супрацоўнікі міліцыі ў Гомелі знайшлі ў яе сацсетках даўнюю падпіску на расійскага блогера, і яго блог пра падарожжы быў прызнаны ў 2025 годзе “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй”. Чаму менавіта гомельскія міліцыянты праявілі такую неабыякавасць да жыхаркі Віцебска?

Абвестка пра продаж 1\2 права ўласнасці на аўтамабіль Volvo 440, 1995 году выпуску, з’явілася на сайце “Белюробеспечение“ – гэта вядомая пляцоўка па продажы арыштаванай маёмасці. У якасці даўжніка, чыю маёмасць будуць прадаваць з аўкцыёну 22 кастрычніка, пазначана Алена Радзькова – вядомая актывістка з Наваполацку, былая давераная асоба Святланы Ціханоўскай падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2020 года. Зараз яна - вымушаная палітэмігрантка. Супраць яе распачатая крымінальная справа за ўдзел у "экстрэмісцкім фармаванні". 

Telegram-канал, блізкі да  сілавікоў, апублікаваў відэа з Ігарам Пасновым, дзе ён сядзіць у кабінеце, а каля яго на сценцы вісіць каляндар з сённяшняй датай 5 кастрычніка. Відэа вельмі кароткае: зняволены толькі называе свой артыкул. У публікацыі паказаны скрыншоты з паведамленнямі пра смерць Ігара Паснова, узятыя з незалежных СМІ, а ніжэй сцвярджаецца, што “врагам плевать, что их единомышленник жив. Потому что плату они получают не за правду, а за информационную войну против Беларуси”. Пры гэтым Ігара Паснова яны называюць палітвязнем, хаця беларуская праваабарончая супольнасць ніколі не прызнавала яго палітычным зняволеным.