03.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, ціск У Мінскім гарадскім судзе 22 красавіка агучылі прысуд палітзняволенаму Андрэю Лапаціну — чатыры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суддзя Святлана Чарапанава прызнала яго вінаватым у "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці" паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса.

02.05.2024 Тэгі: палітвязні, ціск, аналітыка, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма Больш за тры з паловай гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў.

02.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя, экстрэмізм Яўген Пеляхаты. У закрытым судовым пасяджэнні Брэсцкі абласны суд 2 траўня разглядае крымінальную справу палітзняволенага Яўгена Пеляхатага, якога абвінавачваюць па шэрагу дыфамацыйных і пратэсных артыкулаў. Справу прызначаная разглядаць суддзя Кацярына Груда.

02.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Уладзімір Балабановіч. У Мінскім гарадскім судзе другога траўня пачаўся разгляд крымінальнай справы бізнесоўца Уладзіміра Балабановіча. Яго абвінавачваюць у распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК РБ),  а таксама ў закліках да мер абмежавальнага характару, скіраванымі на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны (ч. 3 арт. 361 КК РБ).

02.05.2024 Тэгі: пераслед, затрыманні, крымінальная справа Алеся Бяляцкага, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1-2 траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

30.04.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 30 красавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

30.04.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 12 красавіка агучылі прысуд 44-гадоваму палітзняволенаму інжынеру "Мінскэнерга" Артуру Пядзько — дзевяць гадоў калоніі, піша dissidentby. Суддзя Сяргей Хрыпач прызнаў яго вінаватым паводле ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (дапамога ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці, здзейсненай групай асоб). Мужчыну абвінавацілі ў перадачы персанальных звестак больш за 500 службовых асоб тэлеграм-каналам.

30.04.2024 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, правы чалавека, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў 26 красавіка 1996 года – дзень народзінаў Праваабарончага цэнтра "Вясна". У гэты дзень было жорстка разагнанае мірнае шэсце "Чарнобыльскі шлях". Міліцыя затрымала сотні чалавек. Алесь Бяляцкі, на той час дырэктар літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча, аб’яднаўся з паплечнікамі, каб дапамагаць затрыманым дэманстрантам. Беларускія і міжнародныя арганізацыі і актары выказаліся з нагоды Дня народзінаў "Вясны".

30.04.2024 Тэгі: міжнародная салідарнасць праваабаронцаў У Азербайджане 29 красавіка быў затрыманы кіраўнік Цэнтра маніторынгу выбараў і вывучэння дэмакратыі (EMDS) і сябра Human Rights House Анар Мамедлі. Паведамляецца, што ў Баку яго гвалтоўна заштурхалі ў аўтамабіль, затрымалі і цяпер абвінавачваюць у "кантрабандзе групай асоб". Нагадаем, што менавіта паводле такога ж абвінавачвання асудзілі чатырох праваабаронцаў "Вясны" Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча,Уладзіміра Лабковіча і Зміцера Салаўёва.

30.04.2024 Тэгі: пераслед, затрыманні На дзяржаўным тэлеканале АНТ 29 красавіка выйшаў прапагандысцкі фільм "Дети на прицеле. Завербованные врагом", дзе паведамілі аб затрыманні сямі падлеткаў за "супрацоўніцтва з украінскімі спецслужбамі". Некаторых з іх абвінавачваюць у "акце тэрарызму" і "здрадзе дзяржаве". Распавядаем, што стала вядома з фільма.