- Катэгорыя: Вясна
10.05.2024 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, заявы, рэпрэсіі Трэцяга траўня 2024 года КДБ Беларусі прызнаў калектыў установы "Лекары за праўду і справядлівасць" экстрэмісцкім фарміраваннем. З прычыны гэтага заснавальнікі ўстановы прынялі адпаведную заяву.
Затрыманні святароў і перакладчыцы, папаўненне ў "спісе экстрэмістаў": хроніка пераследу 9-10 траўня
- Катэгорыя: Вясна
10.05.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9-10 траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
09.05.2024 Тэгі: суды, грамадства, рэпрэсіі У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 7 траўня адбыўся разгляд справы лекара-неўролага Руслана Бадамшына. Суддзя Юлія Крэпская прызнала яго вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і асудзіла да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.
- Катэгорыя: Вясна
08.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, рэпрэсіі, дыфамацыя 23 красавіка 2024 году жыхара Быхава Юрыя Томашава асудзілі да трох месяцаў арышту паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэксу.
- Катэгорыя: Вясна
08.05.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, праваабаронцы, адвакатура, падкаст Прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека, прафесарка і PhD Марыя Колесава-Гудзіліна дала інтэрв'ю падкасту "Вясна прыйдзе".
- Катэгорыя: Вясна
08.05.2024 Тэгі: палітыка, салідарнасць, WeStandBYyou У межах кампаніі #WeStandBYou Крысціна-Ёхана Шродар, Амід Нурыпур, Джэм Аздэмір і Хана Штайнмюлер (усе з партыі "Саюз 90/Зялёныя"), а таксама Марыя Нойхль (група Прагрэсіўнага альянсу сацыялістаў і дэмакратаў у Еўрапейскім парламенце, Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны) сталі "хроснымі" Арцёма Федасенкі, Віталя Брагінца, Дзяніса Воразава, Юрыя Ташкінава ды Ганны Кандраценкі.
- Катэгорыя: Вясна
08.05.2024 Тэгі: палітыка, салідарнасць, WeStandBYyou У межах кампаніі #WeStandBYou Крысціна-Ёхана Шродар, Амід Нурыпур, Джэм Аздэмір і Хана Штайнмюлер (усе з партыі "Саюз 90/Зялёныя"), а таксама Марыя Нойхль (група Прагрэсіўнага альянсу сацыялістаў і дэмакратаў у Еўрапейскім парламенце, Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны) сталі "хроснымі" Арцёма Федасенкі, Віталя Брагінца, Дзяніса Воразава, Юрыя Ташкінава ды Ганны Кандраценкі.
- Катэгорыя: Вясна
08.05.2024 Тэгі: палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" восьмага траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
08.05.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, катаванні, гісторыі вязняў Палітзняволенага нафтавіка з Рэчыцы Канстанціна Міхальцова затрымалі ў траўні 2021 года. Да яго прыйшлі за працоўны тэлеграм-чат "Вольнае паньства", дзе Канстанцін з калегамі абмяркоўвалі пратэсныя падзеі. Хлопец выказваўся ў чаце пра Лукашэнку, а ў 2020 годзе заступіўся за пратэстоўца падчас затрымання і адштурхнуў сілавіка. За гэта рэчычаніна асудзілі па трох артыкулах на тры гады калоніі. Па вызваленні палітвязня не пакінулі ў спакоі і працягвалі выклікаць у міліцыю. Пасля завядзення новай адміністрацыйнай справы ён не стаў чакаць чарговага затрымання і вясною 2024 года з’ехаў з Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
07.05.2024 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, ціск У красавіку сілавікі працягвалі пераследаваць беларусаў і беларусак за нацыянальную сімволіку і падпіскі на незалежныя СМІ. Па ўсёй краіне сілавікі штодзённа затрымліваюць дзясяткі людзей, ладзяць у кватэрах ператрусы, збіваюць і змяшчаюць іх у ізалятары з нечалавечымі ўмовамі. У мінулым месяцы праваабаронцам "Вясны" стала вядома пра мінімум 530 палітычна матываваных судоў па адміністрацыйных справах, з якіх былі прызначаны мінімум 31 арышт, 45 штрафаў, а ў адным выпадку — грамадскія працы. "Вясна" склала штомесячны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх людзей судзілі ў красавіку.