30.04.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Генпракуратура накіравала ў Вярхоўны Суд для вызначэння падсуднасці крымінальную справу ў дачыненні да ўдзельнікаў экстрэмісцкага фармавання "Аналітыкі Святланы Ціханоўскай" – А. Дабравольскага, Р. Астапені, Ф. Біканава, Ю. Дракахруста, А. Казакевіча, А. Красулінай, Я. Крыжаноўскага, Д. Кучынскага, А. Лапуцька, А. Лагвінца, А. Любаковай, У. Навумава, М. Рагавой, П. Рудкоўскага, А. Руднік, Н. Рабавай, П. Усава, Т. Чуліцкай, А. Шлыка і Я. Шмацінай.

29.04.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі Брэст 13 верасня. Фота: МУС 23, 24 і 26 красавіка 2024 года суд Брэсцкага раёна разгледзеў крымінальную справу супраць Ксеніі Турубчук і Дзмітрыя Мірашнічэнкі. Справу разглядала суддзя Алена Круковіч, паведамляе "Берасцейская Вясна".

29.04.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27-29 красавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

29.04.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, рэпрэсіі Ад 29 красавіка следчы ізалятар № 1 пераехаў на новы адрас. "Валадарка" расфамавана, усіх вязняў за апошнія некалькі тыдняў перавялі ў новы будынак у Калядзічах. Калі ласка, калі вам вядома пра перавод туды вашага блізкага ці знаёмага, які ўтрымліваецца пад вартай па палітычных матывах, паведамляйце праваабаронцам "Вясны". 

27.04.2024 Тэгі: акцыі, грамадства, рэпартаж, экалагічныя правы У 38-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС беларусы Варшавы выйшлі на традыцыйную акцыю “Чарнобыльскі шлях”, каб ушанаваць памяць ахвяраў аварыі і выказаць пратэст супраць ядзернай палітыкі Лукашэнкі.

26.04.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі 26 красавіка 2024 году ў судзе Фрунзенскага раёну г. Мінска адбыўся разгляд справы ў дачыненні да палітзняволенай каталіцкай актывісткі Аксаны Ючкавіч. Яна была асуджаная да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі").

26.04.2024 Тэгі: культура Презентация книги "Турэмны зборнік. Творы беларускіх палітвязняў 2020 – 2023" прошла 25 апреля в Вильнюсе в Беларусском доме. "Вясна" рассказывает, как это было.

26.04.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, культура  Прэзентацыя кнігі "Турэмны зборнік. Творы беларускіх палітвязняў 2020 – 2023" прайшла ў Вільні ў Беларускім доме.

26.04.2024 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, ціск, свабода мірных сходаў, рэпрэсіі, экалагічныя правы "Чарнобыльскі шлях" у Беларусі мае 35-гадовую гісторыю. Упершыню шэсце, якое было прымеркаванае да гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, адбылося 26 красавіка 1989 году. Спачатку ён ладзіўся як апазіцыйны да камуністычнай улады, якая хавала праўду пра падзеі, і быў ушанаваннем памяці пацярпелых. Калі да ўлады прыйшоў Лукашэнка, акцыя набыла характар пратэсту супраць ягонага кіравання. З тых часоў “Чарнобыльскі шлях” бесперапынна становіцца для ўладаў нагодай для рэпрэсій.

26.04.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм, зборныя матэрыялы Беларускі рэжым па палітычных матывах пераследуе не толькі грамадзян сваёй краіны, пад рэпрэсійны каток трапляюць грамадзяне і грамадзянкі іншых краін. Напэўна, адзін з самых вядомых палітычных справаў супраць замежных грамадзян – кейс Наталлі Хершэ, якую вызвалілі з калоніі пры садзейнічанні Швейцарскай Канфэдэрацыі. У беларускіх месцах няволі застаюцца грамадзяне Украіны, Польшчы, Расійскай Федэрацыі, Латвіі, Казахстана і Узбекістана. Дакладная лічба невядома, але іх падлік ідзе на трэці дзясятак. Іх пераследуюць за ўдзел у акцыях пратэсту, каментары, перадачу інфармацыі незалежным СМІ і сваякам за мяжу. З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне ўзмацніўся ціск і пераслед украінцаў у Беларусі – іх абвінавачваюць у "агентурнай дзейнасці" і "шпіянажы". "Вясна" распавядае, каго з замежных грамадзян пераследуюць у Беларусі па палітычных матывах і па якіх справах.