11.03.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9-11 сакавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

11.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі У Беларусі ў месцах зняволення даўно існуюць негалосныя правілы камунікацый зняволеных паміж сабой. Яны адрозніваюцца ў тых, што напісаныя ў дакументах, а мова камунікацыі і турэмны слэнг часта зразумелы толькі ягоным носьбітам.

11.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Заводскага раёна Мінска сёмага сакавіка Валянціну Зелянкевіч асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзелу іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Жанна Хвайніцкая прызначыла Валянціне два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

11.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Вольга Брыцікава Віцебскі абласны суд 11 сакавіка ў закрытым рэжыме пачне судзіць былую старшыню незалежнага прафсаюза "Нафтан" з Наваполацку, палітзняволеную Вольгу Брыцікаву. Актывістку абвінавачваюць у распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.

08.03.2024 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1414 палітвязняў, а колькасць іх павялічваецца амаль штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на "хімію") ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па данных "Вясны", у лютым на волю выйшлі мінімум 24 чалавек, якія цалкам адбылі свае тэрміны, а чацвёра з іх правялі за кратамі больш за тры гады. Яшчэ тры чалавекі былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА. За што палітвязні адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце. 

08.03.2024 Тэгі: палітвязні, відэа, гендарныя правы, гісторыі вязняў Праваабарончы цэнтр "Вясна" падрыхтаваў да Міжнароднага дня правоў жанчын фільм пра былую палітзняволеную Дар'ю Кароль, якую чатыры месяцы ўтрымлівалі ў СІЗА-1 у 2022 годзе за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту. Яна распавяла сваю гісторыю ў засценках Музея праклятых жаўнераў і палітычных вязняў часоў Польскай народнай рэспублікі ў Варшаве. Яго ўмовы вельмі падобныя на мінскую "Валадарку".

08.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, ціск У судзе г. Жодзіна 7 сакавіка агучылі прысуд палітвязню Алегу Рубцу па новай крымінальнай справе. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі турмы). Суддзя Святлана Самусева прызнала хлопца вінаватым і прызначыла яму ў дадатак да пяці з паловай годоў зняволення яшчэ паўтара года калоніі. Раней Алега асудзілі за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах у Пінску ў 2020 годзе (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса). 

08.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, ціск У судзе г. Жодзіна 7 сакавіка агучылі прысуд палітвязню Алегу Рубцу па новай крымінальнай справе. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі турмы). Суддзя Святлана Самусева прызнала хлопца вінаватым і прызначыла яму ў дадатак да пяці з паловай годоў зняволення яшчэ паўтара года калоніі. Раней Алега асудзілі за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах у Пінску ў 2020 годзе (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса). 

08.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, гісторыі вязняў Цяпер у Беларусі 171 палітзняволеная жанчына. Агулам за барацьбу за грамадска-палітычныя правы і выказванне свайго меркавання са жніўня 2020 году пераслед зазналі больш за восем тысяч жанчын. Аднак яшчэ больш жанчын у краіне ўтрымліваецца ў зняволенні не паводле палітычных прычынаў, а паводле крымінальных справаў. Іх правы і свабоды таксама парушаюцца, яны зазнаюць такі ж самы ціск.

05.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 5 сакавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.