Аляксандр Лук'янскі. Фота Spring96.org Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMСT) працягваюць дакументаваць выпадкі катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да людзей, што пацярпелі ў выніку пратэстных выступленняў, якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня. Некаторыя сведчанні людзей, якія перажылі катаванні і гвалт, будуць публікавацца на нашым сайце як доказы злачынных дзеянняў з боку сілавікоў.

Сяргей Верамеенка. Грамадскі актывіст, сябра БХД Сяргей Верамеенка гвалтоўна затрыманы 21 жніўня ў Гародні. Сведкам затрымання стаў яго сябра, атывіст АГП Ежы Грыгенча:

Падчас мірных акцыяў пратэстаў у Беларусі затрымлівалі не толькі мітынгоўцаў, але і тых, хто ехаў на машыне. "Радыё Свабода" апублікавала відэа чытача, на якім бачна, як людзі ў форме затрымліваюць кіроўцаў машын, якія едуць па горадзе. Па машынах стралялі з невядомай зброі.

Алесь Бяляцкі каля будынку Дома правасуддзя. Фота: ПЦ "Вясна". 20 жніўня стала вядома, што Генеральная пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу супраць Каардынацыйнай рады, створанай для забеспячэння трансферу ўлады, па артыкуле 361 Крымінальнага кодэкса (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы). Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, які ўвайшоў у склад Рады, падзяліўся меркаваннем, як гэтая справа будзе разгортвацца і якім чынам паўплыве на дзейнасць Рады.

TUT.BY працягвае серыю выпускаў у рубрыцы "Саветы адваката", дзе адказвае з адвакатамі на пытанні, звязаныя з галоўнымі для кожнага беларуса падзеямі жніўня. У гэтым выпуску ў сувязі з масавымі затрыманнямі распавядаецца, як вярнуць свае рэчы пасля затрымання і адстаяць свае правы.

Каментуючы паведамленні аб тым, што Генеральная пракуратура Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу супраць Каардынацыйнага савета, новага органа, створанага лідэрамі апазіцыі, Брус Мілар, выконваючы абавязкі дырэктара Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі, заявіў:

каардынацыйная рада. Фота: TUT.BY Сяброў Каардынацыйнай рады пры Святлане Ціханоўскай на пятніцу выклікаюць у Следчы камітэт. Вядома, што на 10:00 выклікалі сябра прэзідыўма рады юрыста Максіма Знака, а на 11:00 — кіраўніка страйкама Мінскага трактарнага завода Сяргея Дылеўскага, паведамляе "Еўрарадыё".

Праспект Пераможцаў, Мінск, 10 жніўня 2020 года. Фота: Наталля Фядосенка/ТАСС Адразу пасля трагічных падзеяў 9-13 жніўня, калі тысячы людзей па ўсёй Беларусі былі гвалтоўна затрыманыя і ізаляваныя ў самыя розныя, часам непрыдатныя для гэтага месцы ўтрымання, іх родныя і блізкія па некалькі дзён намагаліся ўстанавіць іх месцазнаходжанне. Дзякуючы вялікай працы валанцёраў і праваабаронцаў, а затым ужо і праваахоўных органаў былі складзеныя спісы з прозвішчамі затрыманых і іх месцазнаходжаннем.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMСT) працягваюць дакументаваць выпадкі катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да людзей, што пацярпелі ў выніку пратэстных выступленняў, якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня. Некаторыя сведчанні людзей, якія перажылі катаванні і гвалт, будуць публікавацца на нашым сайце як доказы злачынных дзеянняў з боку сілавікоў. Стаса Дзядова затрымалі 11 жніўня ў Мінску, каля парку Дружбы народаў. Сілавікі вылілі на яго белую фарбу, тым самым "пазначыўшы" яго. Стас распавёў "Вясне" пра тое, як усё адбывалася і што яму давялося перажыць.

Павел Севярынец. Фота: Надзея Гацак Cустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя і палітвязень Павел Севярынец не выйдзе на волю пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту тэрмінам у 75 сутак.