- Катэгорыя: Вясна
У Берасці пасля «Марша новай Беларусі» 23 жніўн супрацоўнікі міліцыі затрымалі аднаго з удзельнікаў акцыі Дзмітрыя Янковіча. Сувязь з ім абарвалася ў 20:57.
- Катэгорыя: Вясна
БАЖ патрабуе разблакаваць сайты, спыніць ціск на прэсу, забяспечыць выпуск выданняў, паведамляе прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы сочаць за развіццём падзей у краіне. На сёння ў многіх гарадах абвешчаныя мітынгі пратэсту. Улады таксама сур'ёзна рыхтуюцца, каб супрацьстаяць пратэстнаму руху.
- Катэгорыя: Вясна
Гарадзенскія затрыманні зноў пачалі набываць масавы характар. У горадзе над Нёманам 22 жніўня на плошчы Леніна, на якой гарвыканкам абяцаў дазваляць збірацца людзям на мірныя акцыі, а пасля забараніў, усё ж адбыліся два мерапрыемствы. Першае было днём, і было яно праўладным.
- Катэгорыя: Вясна
На тэлефон Праваабарончага цэнтра "Вясна" працягваюць паступаць паведамленні аб тым, што людзі не могуць адшукаць сваіх родных і блізкіх, тэлефоны якіх раптоўна перастаюць адказваць. Пра некаторых вядома, што іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі, аднак месцазнаходжанне высветліць немагчыма. Праваабаронцы змаглі адшукаць некалькі чалавек. Пра астатніх падаем інфармацыю.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMСT) працягваюць дакументаваць выпадкі катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да людзей, што пацярпелі ў выніку пратэстных выступленняў, якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня. Некаторыя сведчанні людзей, якія перажылі катаванні і гвалт, будуць публікавацца на нашым сайце як доказы злачынных дзеянняў з боку сілавікоў. Аляксей Прахарэнка працуе таксістам у Мінску. 11 жніўня ён ехаў з кліентам, калі яго спынілі, а затым і затрымалі супрацоўнікі ДАІ (у форме ДПС). Пры затрыманні яны зламалі руку Аляксею, з-за чаго на Акрэсціна ён правёў каля паўгадзіны. Але за гэты час яму давялося пабачыць многае.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMСT) працягваюць дакументаваць выпадкі катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да людзей, што пацярпелі ў выніку пратэстных выступленняў, якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня. Некаторыя сведчанні людзей, якія перажылі катаванні і гвалт, будуць публікавацца на нашым сайце як доказы злачынных дзеянняў з боку сілавікоў. 48-гадовы Васіль Гушча быў затрыманы ўвечары 10 жніўня каля кінатэатру “Масква” на Нямізе. На волю выйшаў раніцай 14 жніўня. Васіль распавёў “Вясне” пра катаванні на Акрэсціна, як яго перавозілі ў жодзінскую турму і ў якіх умовах ён там утрымліваўся.
- Катэгорыя: Вясна
Юрыст «Вясны» Павал Сапелка атрымаў адказ на свой зварот у пракуратуру Мінска наконт непрапарцыйнага прымянення фізічнай сілы, зброі і спецыяльных сродкаў, катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага абыходжання супрацоўнікамі сілавых ведамстваў да затрыманым ўдзельнікам мірных акцый пратэсту. З адказу пракуратуры вынікае, што ведамства не гатова браць на сябе адказнасць за расследаванне названых фактаў.
- Катэгорыя: Вясна
Афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Ліз Трасэль нагадала афіцыйнаму Мінску пра абсалютную забарону катаванняў і заклікала да незалежнага расследавання, піша "Радыё Свабода". «Мы нагадваем уладам Беларусі пра абсалютную забарону катаванняў і паўтараем заклік, зроблены на мінулым тыдні Вярхоўным камісарам, да неадкладнага дбайнага незалежнага і бесстаронняга расследавання ўсіх сцвярджэнняў аб парушэннях правоў чалавека. У іх лік уваходзіць гібель чатырох чалавек у выніку траўмаў, атрыманых падчас акцый пратэсту», — гаворыцца ў заяве.
- Катэгорыя: Вясна
Афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Ліз Трасэль нагадала афіцыйнаму Мінску пра абсалютную забарону катаванняў і заклікала да незалежнага расследавання, піша "Радыё Свабода". «Мы нагадваем уладам Беларусі пра абсалютную забарону катаванняў і паўтараем заклік, зроблены на мінулым тыдні Вярхоўным камісарам, да неадкладнага дбайнага незалежнага і бесстаронняга расследавання ўсіх сцвярджэнняў аб парушэннях правоў чалавека. У іх лік уваходзіць гібель чатырох чалавек у выніку траўмаў, атрыманых падчас акцый пратэсту», — гаворыцца ў заяве.