- Катэгорыя: Вясна
Дацкі інстытут супраць катаванняў у супрацоўніцтве з рэабілітацыйным цэнтрам Фарпост і пры садзейнічанні Праваабарончага цэнтра "Вясна" арганізуе трэнінгі для валанцёраў.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMСT) працягваюць дакументаваць выпадкі катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных выступленняў, якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня. Некаторыя сведчанні людзей, якія перажылі катаванні і гвалт, будуць публікавацца на нашым сайце як доказы злачынных дзеянняў з боку сілавікоў. 18-гадовага Іллю затрымалі 11 жніўня каля "Пушкінскай", калі той на машыне накіроўваўся ў родны горад. Ён распавёў "Вясне", як з ім бесчалавечна абыходзіліся і збівалі ў РУУС Фрунзенскага раёна Мінска і на Акрэсціна.
- Катэгорыя: Вясна
Генеральны пракурор Аляксандр Канюк заявіў, што ў Беларусі распачалі крымінальную справу па артыкуле «Захоп улады», піша Sputnik. "Стварэнне і дзейнасць Каардынацыйнага савета накіраваны на захоп дзяржаўнай улады, а таксама на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 361 Крымінальнага кодэкса", — заявіў журналістам генпракурор Аляксандр Канюк.
- Катэгорыя: Вясна
Беларускі Хельсінкскі Камітэт звярнуўся ў Следчы камітэт па факце масавых катаванняў, жорсткага абыходжання з людзьмі і гвалту з палітычных матываў у Беларусі. Праваабаронцы патрабуюць іх расследаваць, а вінаватых прыцягнуць да адказнасці. БХК звяртае ўвагу СК на тое, што ў ведамства ёсць усе даныя для распачацця крымінальнай справы.
- Катэгорыя: Вясна
Заява арганізацый-членаў Міжнароднай сеткі пенітэнцыярнай адукацыі з Арменіі, Беларусі, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана, Узбекістана, Украіны
- Катэгорыя: Вясна
Пасля масавых затрыманняў і бесчалавечнага абыходжання ў дачыненні да мірных дэманстрантаў 9 жніўня і ў наступныя дні Праваабарончы цэнтр "Вясна" сумесна з Сусветнай арганізацыяй супраць катаванняў пачаў збіраць сведчанні пацярпелых і дакументаваць іх. За 10 дзён да праваабаронцаў паступіла вялікая колькасць зваротаў аб выпадках катаванняў і жорсткага абыходжання з боку сілавікоў.
- Катэгорыя: Вясна
Усе затрыманыя на мірных акцыях пратэсту павінны быць неадкладна вызваленыя, неабходна як мага хутчэй правесці бесстаронняе расследаванне ўсіх выпадкаў парушэння правоў чалавека, гаворыцца ў заяве Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека, якую прыводзіць naviny.by.
- Катэгорыя: Вясна
Актывіста "Краіны для жыцця" Руслана Парфёнава 19 жніўня затрымалі ў Мазыры - праз суткі пасля таго, як выпусцілі з ІЧУ. Пра гэта TUT.BY паведаміла маці блогера.
- Катэгорыя: Вясна
Кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў краін ЕС не прызнаюць вынікаў выбараў прэзыдэнта Беларусі, паведамляе Радыё Свабода. Пра гэта 19 жніўня, заявіла канцлер ФРГ Ангела Меркель па выніках надзвычайнага саміту ў Брусэлі. Нямеччына ад 1 ліпеня паводле ратацыі з'яўляецца старшынёй Савета ЕС.