Валанцёрскі праект Probono.by з'явіўся пасля масавых затрыманняў і збіцця удзельнікаў мірных акцый пратэстаў як дапамога ў розных накірунках для пацярпелых ад дзеянняў сілавікоў.

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка прааналізаваў палажэнні Пастановы Саўміна "Аб увядзенні абмежавальнага мерапрыемства" у сувязі з іншымі заканадаўчымі актамі і практыкай іх прымянення.

Беларускі Хельсінкскі камітэт звярнуўся ў Нацыянальны сход Беларусі з патрабаваннем стварыць парламенцкую камісію па расследаванні катаванняў, паведамляе Еўрарадыё. Таксама праваабаронцы прапануюць людзям пісьмова — праз пошту ці афіцыйны e-mail — звярнуцца да сваіх дэпутатаў з просьбай ініцыяваць стварэнне такой камісіі.

Затрыманне на Плошчы Незалежнасці ў Мінску. Фота: TUT.BY У Мінску і іншых гарадах Беларусі 26 жніўня працягваюцца затрыманні ўдзельніках мірных акцый пратэсту, пройдуць суды над затрыманымі напярэдадні грамадзянамі.

Удзельнікі забастоўкі каля Баранавічскага суда. У Баранавічах 27 жніўня пачнуцца суды над удзельнікамі страйку на Баранавічскім авіярамонтным заводзе. Усяго, па інфармацыі Беларускага радыё Рацыя, быў складзены 21 пратакол адміністрацыйнага правапарушэння.

Затрыманне таксіста Аляксея Лапа ў Гродне. Фота: hrodna.life У ноч з 11 на 12 жніўня таксіст Аляксей Лапа скончыў працу і прыехаў да сяброў да крамы "Алмі" на вуліцу Савецкіх памежнікаў. Туды пад'ехала браніраваная тэхніка і таніраваны мікрааўтобус з супрацоўнікамі АМАПа. Кіроўца таксі прыціснуўся да абочыны, але амапаўцы выйшлі і пачалі біць машыну. З'яжджаючы, Аляксей зачапіў супрацоўніка. Верагодна, гэта быў амапавец, які ўжо раней засвяціўся на адным з палітычных судоў у Гродне. Аб гэтай драматычнай гісторыі распавёў hrodna.life.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMСT) працягваюць дакументаваць выпадкі катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да людзей, што пацярпелі ў выніку пратэстных выступленняў, якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня. Некаторыя сведчанні людзей, якія перажылі катаванні і гвалт, будуць публікавацца на нашым сайце як доказы злачынных дзеянняў з боку сілавікоў. Мянчук Алег Харытончык шпацыраваў 11 жніўня каля ракі Свіслач у раёне Нямігі. Са звычайнага фургона, які стаяў побам, раптам выйшлі амапаўцы і запатрабавалі ў Алега мабільны тэлефон. Далей – аповед ад першай асобы.

Ілюстрацыйнае фота. Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Фота: spring96.org У Мінску і іншых гарадах Беларусі 25 жніўня працягнуліся затрыманні ўдзельніках мірных масавых акцый, а таксама людзей з бел-чырвона белымі сцягамі.

Віктар Скрундзік у Вярхоўным судзе Мінскі абласны суд у другі раз прызначыў дату паўторнага разгляду справы асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Слуцкага раёна Віктара Скрундзіка.

На другі дзень пратэстаў у Беларусі 10 жніўня ў інтэрнэце з'явілася відэа, дзе на праспекце Дзяржынскага ў Мінску АМАП жорстка разганяе групу маладых людзей. Да іх пад'ехаў аўтобус, адкуль выскачылі супрацоўнікі АМАПу. Пасля таго, як маладыя людзі згрупаваліся, сілавікі пачалі збіваць іх. Сярод збітых і затрыманых – 25-гадовы мінчанін Вячаслаў Чакан. На відэа бачна, як сілавікі ўдарылі яго не менш за дзесяць разоў дубінкамі, білі нагамі, а затым за рукі пацягнулі ў аўтобус. Супрацоўнікі АМАПу пры гэтым зламалі яму руку, у паліклініцы яму дыягнаставалі мноства іншых пашкоджанняў. Вячаслаў распавёў "Вясне", што адбывалася з ім пасля затрымання ў аўтобусе, а потым і на Акрэсціна. Вячаслава пратрымалі на Акрэсціна фактычна ноч з 10 на 11 жніўня. Паводле яго словаў, пачынаючы з моманту затрымання і транспарціроўкі ў ізалятар, яго і іншых затрыманых пастаянна білі.