Ілюстрацыйнае фота 28 жніўня начальніца аддзела кадраў правяла гутарку з работнікамі аптэчнага склада РУП "Мінская фармацыя" наконт падпісанага імі звароту.

Дзеючы старшыня АБСЕ Эдзі Рама "Я звяртаюся сёння да ўладаў Беларусі: выкарыстоўвайце гэты момант, каб перайсці ад канфрантацыі да дыялогу", — заявіў дзеючы старшыня АБСЕ, прэм'ер-міністр Албаніі Эдзі Рама 28 жніўня на спецыяльным пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ па абмеркаванні сітуацыі ў Беларусі. Пра гэта пішуць naviny.by.

Затрыманне журналістаў у Мінску 27 жніўня. Фота: "Наша Ніва". У Мінску і іншых гарадах Беларусі ў пятніцу 28 жніўня адбудуцца суды над удзельнікамі шматлікіх акцый пратэсту, затрыманымі напярэдадні  і журналістамі.

Мінчука Анатоля Кудласевіча, які мае інваліднасць другой групы, асудзілі на 10 сутак за ўдзел у законным пікеце па зборы подпісаў. Вышэйстаячы суд адмяніў рашэнне суда аб арышце мужчыны, але яго ўсё роўна прымусілі адбываць пакаранне. Пасля таго, як Анатоль адбыў «суткі», адбыўся новы суд, які асудзіў яго за ўдзел у тым жа пікеце на буйны штраф. Праваабаронцы "Вясны" звярнуліся да спецдакладчыка ААН па правах людзей з інваліднасцю, каб ён паспрыяў правядзенню праверкі ў дачыненні да службовых асоб, якія падвергнулі мінчука пазбаўленню волі пасля адмены судовай пастановы па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні. 7 чэрвеня Анатоль Кудласевіч, які мае інваліднасць другой групы, прыняў удзел у пікеце па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Святланы Ціханоўскай у горадзе Мінску на пляцоўцы перад "Камароўскім рынкам". Не гледзячы на тое, што на правядзенне дадзенага мерапрыемства не патрабавалася апавяшчэння/дазволу ўладаў, суд Фрунзенскага раёна Мінска прыняў рашэнне арыштаваць Анатоля на 10 сутак арышту па арт. 23.34 КаАП. Суддзя Андрэй Млечка 19 чэрвеня вырашыў, што Анатоль Кудласевіч прыняў удзел у сходзе, кваліфікаваўшы як мітынг, на які не было атрымана дазволу Мінгарвыканкама.

Высокі прадстаўнік Еўрасаюза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль і міністр замежных спраў Канады Франсуа-Філіп Шампань выступілі з сумеснай заявай, у якой нагадалі ўладам Беларусі аб узятых міжнародных абавязацельствах, у тым ліку ў межах АБСЕ.

26 жніўня ў Беларусі працягваецца пераслед актывістаў і незалежныя СМІ. У офіс рэдакцый выданняў Kyky.org і The Village Беларусь прыйшлі з ператрусам, працягваюцца суды над удзельнікамі акцый пратэсту, адбываюцца новыя затрыманні. Раніцай 27 жніўня ў Берасці быў затрыманы старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) і кіраўнік арганізацыі «за свой горад» Ігар Маслоўскі, паведамляе "Брэсцкая газета". Падрабязнасці распавяла кіраўнік гарадской арганізацыі Ганна Канюс.

Павел Латушка. Фота: Радыё Свабода. Група невядомых у чорных масках сочаць за членам прэзідыума Каардынацыйнага савета апазіцыі Паўлам Латушкам з аўтамабіля. Пра гэта паведамляе сайт naviny.by.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMСT) працягваюць дакументаваць выпадкі катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да людзей, што пацярпелі ў выніку пратэстных выступленняў, якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня. Некаторыя сведчанні людзей, якія перажылі катаванні і гвалт, будуць публікавацца на нашым сайце як доказы злачынных дзеянняў з боку сілавікоў. 31-гадовы мінчук Мікалай Бондар у ноч з 11 на 12 жніўня быў фактычна выхаплены сілавікамі на вуліцы Пляханава з уласнай машыны за белую стужку на руцэ. Супрацоўнікі ДАІ і АМАПу разбілі яго машыну, збілі яго самога, зламалі нос і забралі на Акрэсціна. Мікалай распавёў «Вясне», што з ім адбывалася ў тую ноч.

Мірная акцыя пратэсту ў Мінску 23 жніўня 2020 года Савет ААН па правах чалавека павінен тэрмінова склікаць спецыяльную сесію для вырашэння крызісу ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, дзе пасля спрэчных прэзідэнцкіх выбараў улады пачалі поўнамаштабныя рэпрэсіі, гаворыцца ў адкрытым лісце Amnesty International і 15 міжнародных і беларускіх НКА да галоўнага праваабарончага органа ААН.

Міністэрства замежных спраў Літвы прапануе ўвесці Нацыянальныя санкцыі ў дачыненні да службовых асобаў, адказных за фальсіфікацыю выбараў і празмернае прымяненне сілы супраць мірных пратэстоўцаў у Беларусі. Пра гэта пішуць naviny.by.