- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMST) працягваюць дакументаваць выпадкі катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных выступленняў, якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня. Некаторыя сведчанні людзей, якія перажылі катаванні і гвалт, будуць публікавацца на нашым сайце як доказы злачынных дзеянняў з боку сілавікоў. 28-гадовага мінчука Уладзіслава Салаўя, памочніка выхавальніка ў дзіцячым садку, затрымалі 9-га жніўня і змясцілі на Акрэсціна. Там яго асудзілі на 14 сутак, а потым этапавалі для адбыцця адміністрацыйнага арышту ў ЛПП пад Слуцкам. Уладзіслаў распавёў "Вясне", што яму і іншым давялося перажыць за гэтыя пяць сутак зняволення.
- Катэгорыя: Вясна
У ЦВК апублікавалі адказ на шматлікія звароты (больш за дзесяць) з просьбай азнаёміць з вынікамі галасавання на ўчастку альбо выслаць копію пратакола ўчастковай камісіі аб выніках галасавання, а таксама прызначыць з-за гэтага паўторны падлік галасоў альбо прызнаць выбары несапраўднымі па ўчастку для галасавання, паведамляе TUT.BY.
- Катэгорыя: Вясна
Адміністрацыя следчага ізалятара №1 у Мінску працягвае перашкаджаць таму, каб у палітвязня Сяргея Ціханоўскага з'явіўся ў камеры доступ да інфармацыі праз тэлебачанне. Раней ягоная жонка Святлана Ціханоўская распавядала, што ў СІЗА-1 не прынялі толькі што куплены ў краме тэлевізар, спаслаўшыся на тое, што ён нібы зламаны. Цяпер супрацоўнікі ізалятара адмаўляюцца прымаць для яго тэлеантэну. Як распавёў праваабаронца "Вясны" Аляксей Лойка, супрацоўнікі СІЗА на Валадарскага адмовіліся прымаць антэну Сягею Ціханоўскаму, спаслаўшыся на аб’яву адміністрацыі ўстановы, згодна з якой “прыём грамадзян супрацоўнікамі аддзела выканаўчага працэса часова спынены”.
- Катэгорыя: Вясна
Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" паведамілі пра інцыдэнт з выбарчага ўчастка №5, які размяшчаўся ў аграгарадку Старыца Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Мясцовая жыхарка Насця выклала ў Instagram фота выніковага пратаколу з участка з подпісам " Хтосьці верыць у гэтыя лічбы? Грош цана той камісіі, хто гэта ўсё лічыў!» З-за гэтага яе выклікалі ў міліцыю, дзе запатрабавалі папрасіць прабачэння перад усімі членамі камісіі.
- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак, 17 жніўня, супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі выйшлі на забастоўку каля будынку на Макаёнка, 9. Супрацоўнікі БТ выставілі наступныя патрабаванні забастоўкі: вызваленне ўсіх без выключэння палітвязняў, адстаўка ЦВК, скасаванне вынікаў выбараў як сфальсіфікаваных, спыненне рэпрэсіяў і ўстанаўленне свабоды СМІ.
- Катэгорыя: Вясна
12 жніўня ў Мінску быў затрыманы 48-гадовы Сяргей Міхяёнак, дырэктар прыватнага прадпрыемства «БондаСтыль». Сяргей быў сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, на ўласным аўтамабілі збіраў подпісы ў яго падтрымку, таксама быў зарэгістраваны ў якасці назіральніка на выбарах. Каардынатарам штаба Бабарыкі ён не быў, паведамляе "Наша Ніва".
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам "Вясны" паведамілі пра затрыманне работніка Мінскага заводу колавых цягачоў Андрэя Судама. Менавіта ён здымаў на тэлефон Аляксандра Лукашэнку падчас слоўнага канфлікту з работнікамі.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр «Вясна» і Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (OMST) запусцілі кампанію па дакументаванні выпадкаў катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных выступленняў, якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня. Некаторыя сведчанні людзей, якія перажылі катаванні і гвалт, будуць публікавацца на нашым сайце як доказы злачынных дзеянняў з боку сілавікоў.
- Катэгорыя: Вясна
Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" паведамілі пра інцыдэнт з выбарчага ўчастка №5, які размяшчаўся ў аграгарадку Старыца Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Мясцовая жыхарка Насця выклала ў Instagram фота выніковага пратаколу з участка з подпісам " Хтосьці верыць у гэтыя лічбы? Грош цана той камісіі, хто гэта ўсё лічыў!» З-за гэтага яе выклікалі ў міліцыю, дзе запатрабавалі папрасіць прабачэння перад усімі членамі камісіі.