- Катэгорыя: Вясна
На мірных акцыях пратэста 28, 29 і 30 жніўня адбыліся затрыманні дэманстрантаў. У панядзелак над імі адбываюцца суды.
- Катэгорыя: Вясна
30 жніўня - 21 дзень мірных пратэстаў Беларусі супраць фальсіфікацыі выбараў і жорскіх разгонаў акцый у паслявыбарчы перыяд. Людзі выходзяць у розных гарадах краіны і патрабуюць сыходу Лукашэнкі, вызвалення палітвязняў і правядзення новых празрыстых выбараў.
- Катэгорыя: Вясна
Amnesty International заяўляе пра недапушчальнасць паўтарэння парушэнняў правоў мірных дэманстрантаў у Беларусі. Аб гэтым паведамляецца на сайце арганізацыі.
- Катэгорыя: Вясна
29 жніўня адбыўся 10-тысячны Марш Жанчын. Нажаль і гэтым разам не адбылося без затрыманняў.
- Катэгорыя: Вясна
Місіі ЗША, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Еўрапейскага саюза ад імя краін ЕС, прадстаўленых у Мінску, выступілі з сумеснай заявай адносна прымянення гвалту і рэпрэсій у Беларусі. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Увечары 28 жніўня на плошчы Незалежнасці ў Мінску людзі зноў вышлі на мірную акцыю пратэсту. Жанчыны сталі ў "ланцуг салідарнасці". Да іх падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і патрабуюць, каб жанчыны разышліся.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMСT) працягваюць дакументаваць выпадкі катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да людзей, што пацярпелі ў выніку пратэстных выступленняў, якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня. Некаторыя сведчанні людзей, якія перажылі катаванні і гвалт, будуць публікавацца на нашым сайце як доказы злачынных дзеянняў з боку сілавікоў. 21-гадовага мінчука Якава Сухнату затрымалі позна ўвечары 11 жніўня супрацоўнікі міліцыі ў цывільным недалёка ад станцыі метро Уручча, калі ён вяртаўся дадому. Цяпер Якаў пасля жорсткага затрымання, і некалькіх сутак знаходжання на Акрэсціна і ЛПП пад Слуцкам знаходзіцца на лячэнні ў мінскай бальніцы. Хлопец распавёў "Вясне", што з ім адбылося ўвечары 11 жніўня і, што адбывалася наступныя дні.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінску і іншых гарадах Беларусі 26 жніўня працягваюцца затрыманні ўдзельніках мірных акцый пратэсту, пройдуць суды над затрыманымі напярэдадні грамадзянамі.