- Катэгорыя: Вясна
Ля прахадной Мінскага трактарнага завода ў сераду раніцай АМАП разганяў тых, хто сабраўся людзей. Як паведамляе TYT.BY, тут былі работнікі МТЗ, якія напярэдадні напісалі заявы на адпачынкі за свой кошт, а сёння не змаглі трапіць на тэрыторыю прадпрыемства з-за заблакаваных пропускаў У МТЗ таксама былі работнікі Мінскага маторнага завода, якія прыйшлі падтрымаць калег, і іншыя неабыякавыя людзі.
- Катэгорыя: Вясна
Дата паўторнага разгляду Мінскім абласным судом крымінальнай справы жыхара Слуцкага раёна Віктара Скрундзіка перанесены на нявызначаны час. Яго абвінавацілі ў забойстве пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны.
- Катэгорыя: Вясна
Жыхары Першамайскага раёна падпісалі калектыўны ліст з мэтай дамовіцца аб сустрэчы з начальнікамі мясцовага РУУС і РАСК. Па словах аднаго з жыхароў, былога следчага Першамайскага раённага аддзела Следчага камітэта, Аляксандра Шагава мэта сустрэчы - дамагчыся расследавання жорсткага збіцця супрацоўнікамі АМАПу іх суседзяў прама ў пад'ездзе дома.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMST) працягваюць дакументаваць выпадкі катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных выступленняў, якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня. Некаторыя сведчанні людзей, якія перажылі катаванні і гвалт, будуць публікавацца на нашым сайце як доказы злачынных дзеянняў з боку сілавікоў. Мінчанка Марыя Амбросава распавяла "Вясне", як яна з мужам Юрыем 10 жніўня пайшла ў міліцыю напісаць заяву аб знікненні затрыманага сына, але апынуліся самі ў аўтазаку, а потым на чацвёра сутак у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Усе гэтыя дні яны не ведалі, што іх сына адпусцілі, таму, калі ад збіванняў крычалі людзі, Марыі здавалася, што крычыць яе сын. Што яшчэ ёй, яе мужу і іншым давялося перажыць на Акрэсціна – чытайце ў нашым матэрыяле.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска з раніцы 18 жніўня праходзіць шэраг судовых пасяджэнняў над удзельнікамі акцыі, хутчэй за ўсё затрыманымі ў апошні дзень збору подпісаў за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты 14 ліпеня. Суддзя Лукашэвіч Д.Г. разглядзіць адміністрацыйныя справы па ч. 1 арт. 23. 34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемства):
- Катэгорыя: Вясна
Сябраў ініцыятыўнай групы экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі Арцёма і Аляксандру Моладавых, затрыманых 12 жніўня дома ў Гомелі, перавезлі ў Менск У ЦІП на Акрэсціна. Пра гэта TUT.BY паведамілі знаёмыя сям'і.
- Катэгорыя: Вясна
Апоўдні 18 жніўня да актывіста з Кобрына Георгія Дзмітрука на дом прыехалі супрацоўнікі міліцыі на трох аўтамабілях з мэтай ягонага затрымання і вобшука яго хаты.
- Катэгорыя: Вясна
Антон Казмярчук быў затрыманы ў Светлагорску ўвечары 10 жніўня падчас акцыі пратэсту. На яго склалі два пратаколы - па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі) і на наступны дзень асудзілі на 11 сутак арышту. Адбываць іх Антона адправілі ў светлагорскі ЛПП, аднак праз чатыры дні яго выпусцілі, як і іншых затрыманых. Ён распавёў «Вясне» пра тое, як міліцыя і АМАП абыходзіліся з ім ды іншымі затрыманымі.
- Катэгорыя: Вясна
У перыяд з 9 па 14 жніўня ў Беларусі было затрымана каля сямі тысяч мірных пратэстоўцаў. Пра звестках МУС РБ у цяперашні час у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна (ЦІП ГУУС) знаходзяцца 6 грамадзян, з якімі праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні. Астатнія затрыманыя вызваленыя.
- Катэгорыя: Вясна
Швейцарска-нямецкая праваабарончая арганізацыя “Libereco – Партнёрства за правы чалавека” заклікае беларускія ўлады вызваліць усіх затрыманых падчас выбараў і ў паслявыбарчы перыяд як перадумову для далейшага дыялогу як унутры краіны, так і за яе межамі. Арганізацыя таксама заклікае ўлады раскрыць месцазнаходжанне зніклых дэманстрантаў (на дадзены момант, паводле падлікаў партала TUT.by, у спісе зніклых 30 чалавек).