Грамадскі актывіст, сябра БХД Сяргей Верамеенка гвалтоўна затрыманы 21 жніўня ў Гародні. Сведкам затрымання стаў яго сябра, атывіст АГП Ежы Грыгенча:
– Прыехаў участковы, сказаў, што складзены пратакол за тытунёвую фабрыку па арт. 23.34. З ім было пяць АМАПаўцаў. Участковы назваў сябе, АМАПаўцы – не. Яны былі з баявой зброяй. Сказалі, што павязуць на Гая.
На вуліцы Гая знаходзіцца Кастрычніцкі РАУС Гародні, а таксама Ізалятар часовага ўтрымання. Што далей будзе з Сяргеем – невядома, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.